• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як напад на Charlie Hebdo адбіўся на сітуацыі са свабодай слова ў Францыі і ЗША

    7 студзеня 2015 г. двое экстрэмістаў застрэлілі 12 чалавек у парыжскім офісе “Charlie Hebdo” – сатырычнага часопіса, які апублікаваў карыкатуры на прарока Мухамеда. У наступныя два дні колькасць загінулых у Парыжы павялічылася да 17.

    Нягледзячы на мінулагодні тэракт – ці насуперак яму – нядаўні спецыяльны выпуск “Char­lie Heb­do”, прысвечаны гадавіне падзеі, выйшаў накладам каля 1 мільёна асобнікаў.

    “Я не думаю, што нешта змянілася з таго дня, – толькі з’явілася пустата, якая прымушае нас пакутаваць, – сказаў BBC адказны рэдактар “Char­lie Heb­do” Жэрар Біярд. – Нам не хапае [загінулых] людзей, нашых сяброў, іх таленту, [але] мы стараемся падтрымліваць той жа дух часопіса. Я думаю, што ў нас гэта атрымліваецца”.

    Тым не менш, у мінулым годзе наша ўяўленне пра свабоду слова і прэсы істотна змянілася. “Char­lie Heb­do” – выданне, вядомае сваім правакацыйным і спрэчным тонам, – у ліку многіх навінавых агенцтваў па ўсім свеце трапіла пад агонь крытыкі пасля тэракту. А пасля лістападаўскіх тэрактаў у Парыжы свабода прэсы апынулася ў яшчэ больш небяспечнай сітуацыі.

    “Забойства супрацоўнікаў “Char­lie Heb­do” кінула выклік ідэі вольнага выказвання меркаванняў ва ўсім свеце, – зазначыў Джын Палісінскі, выканаўчы дырэктар Інстытута Ньюзеум (New­se­um Insti­tute) і яго Цэнтра Першай папраўкі (First Amend­ment Cen­ter).

    У першую гадавіну тэрарыстычнага нападу група работнікаў СМІ, журналістаў і экспертаў у галіне свабоды слова сабралася ў Інстытуце Ньюзеум ў Вашынгтоне, (акруга Калумбія), каб прааналізаваць змены ў нашым уяўленні пра свабоду слова, і пагаварыць пра наступствы, да якіх могуць прывесці такія змены.

    Публікацыя ў “Char­lie Heb­do” карыкатур на прарока Мухамеда была ўспрынятая як блюзнерства баявікамі, якія здзейснілі забойства. Пасля тэракту многія расцанілі карыкатуры – і сам “Char­lie Heb­do” – як ісламафобскія.

    Але Кэралайн Фурэст, рэдактар часопіса “Pro­Choix” і былы аўтар “Char­lie Heb­do”, лічыць, што права кожнага журналіста – мець магчымасць публікаваць кантэнт, які камусьці можа падацца блюзнерскім. Паводле яе слоў, карыкатуры “Char­lie Heb­do” часта бываюць вырваныя з кантэксту, іх ідэі скажаюцца і становяцца прыладай прапаганды, якая падтрымлівае забойцаў.

    “Char­lie Heb­do” вядомы ў Францыі як адно з самых антырасісцкіх выданняў, – патлумачыла Фурэст. – Для журналістаў апісваць “Char­lie Heb­do” як выданне, што прапагандуе ісламафобію, – не проста непрафесійна, несправядліва і ілжыва, а па-сапраўднаму небяспечна. Як “Char­lie Heb­do” жыве сёння? Яны жывуць як зняволеныя, паколькі ўсе яны знаходзяцца пад абаронай паліцыі”.

    Тым не менш, права публікаваць кантэнт, які можа быць кімсьці асцэнены як блюзнерскі, становіцца менш прыярытэтным як у Францыі, так і ва ўсім свеце. Праз год пасля тэракту ў “Char­lie Heb­do” многія журналісты значна больш заклапочаныя сваёй бяспекай, чым забеспячэннем сваіх правоў.

    “Сёння наш прыярытэт – нават у Францыі – застацца ў жывых, – сказала Фурэст. –Да мінулага года я думала, што толькі журналісты, якія жывуць у тэакратычнай дзяржавах, знаходзяцца ў небяспецы. Але гэта не так: журналістам і вальнадумцам таксама небяспечна жыць і пры дэмакратыі”.

    Роберт Корн-Рэвер, вядучы юрыст Цэнтра Першай папраўкі ў ЗША, сказаў, што пасля нападу на “Char­lie Heb­do” падобныя змены назіраюцца і ў ЗША.

    “Вы бароніце права абражаць або права не падвергнуцца абразам? – спытаў ён. –– Першая папраўка да Канстытуцыі ЗША (адна з найбольш важных паправак да Канстытуцыі ЗША, якая гарантуе, у прыватнасці, права на свабоду веравызнання і свабоду слова і прэсы) грунтуецца на падыходзе, паводле якога ў нас няма ніякіх свабод, калі няма свабоды казаць рэчы, якія могуць кагосьці абразіць”.

    Па словах Роберта Корн-Рэвера, нягледзячы на гэтыя правы, большасць амерыканскіх навінавых арганізацый пасля леташняга нападу адмовіліся публікаваць першую старонку “Char­lie Heb­do”. У выніку гэта прыводзіць да неадпаведнасці сутнасці Першай папраўкі і яе інтэрпрэтацыі і выкарыстання рэдакцыямі.

    “Наколькі мы адважныя, калі гаворка заходзіць пра свабоду слова? – спытаў Корн-Рэвер. – Адна справа – насіць значак “Je Suis Char­lie”. Зусім іншая – калі ваша рэдакцыя вырашае не публікаваць карыкатуры “Char­lie Heb­do””.

    Пасля ўсяго сказанага вышэй – што можа быць зроблена для абароны свабоды слова – як у Францыі, так і ў ЗША?

    Палісінскі падкрэсліў, што і ўрады, і навінавыя арганізацыі павінны знайсці баланс паміж патрабаваннямі бяспекі і неабходнасцю гарантаваць свабоду слова. Свабода слова і свабодная прэса – гэта правы, абмежаваныя пэўнымі ўмовамі, звязанымі з бяспекай людзей, – але гэтыя правы не павінны ставіцца пад пагрозу дзеля прадухілення магчымасці кагосьці пакрыўдзіць.

    “Успамінаючы ўрокі “Char­lie Heb­do”, нават перад тварам трагічных забойстваў і тэрактаў мы не можам паставіць ідэю бяспекі вышэй за ідэю свабоды, – сказаў ён. – Гэта павінна быць кропкай нашай абсалютнай абароны. Гісторыя кажа нам, што, у канчатковым выніку, ідэя свабоды перамагае”.

    Відэазапіс дыскусіі:

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці