• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як прымаліся змены ў Закон аб СМІ. Сеанс магіі з адначасовым распрананнем

    (Заўвага: змены ва Указ прэзідэнта №572 не ўнесены па сёння, – ва ўсялякім разе, у базе заканадаўства іх пакуль няма). 

     

    Гаспадары слова (слова даў, слова забраў)

    11 студзеня. “Мінінформу даручана вынесці пытанне аб парадку рэгістрацыі і рэгулявання дзейнасці СМІ, якія распаўсюджваюцца праз глабальную сетку Інтэрнэт, на абмеркаванне з удзелам грамадства, зацікаўленых органаў і арганізацый, а таксама прыцягнуць да працы над названымі прапановамі аб змяненні заканадаўства прадстаўнікоў журналісцкіх арганізацый і інтэрнэт-супольнасці” – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Усевалад Янчэўскі.

    17 студзеня. “У выпадку пачатку працы над падобным заканапраектам у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства і памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – начальніка Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення У.В.Янчэўскаго, будзе арганізавана шырокае грамадскае абмеркаванне праекта, у тым ліку з прыцягненнем прадстаўнікоў вядучых СМІ і зацікаўленых грамадскіх аб’яднанняў”— намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый Шэдко.

     

    Як хутка бяжыць “цяперашні” час…

    23 кастрычніка.“На думку камісіі, у цяперашні  час унясенне карэкціровак у “акты заканадаўства Рэспубліі Беларусь у сферы свабоды выказвання меркавання” не патрабуецца” – старшыня Пастаянай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі ППНС Андрэй Наумовiч.

    Поўны P.S.: 17 снежня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адразу ў двух чытаннях прыняла змены ў закон “Аб сродках масавай інфармацыі”, якія тычацца дзейнасці інтэрнэт-СМІ. Шырокае грамадскае абмеркавання пачалося ўжо ПАСЛЯ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці