• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яшчэ адзін беларускі фільм едзе на «Оскар». Прадзюсарка — сябра БАЖ ТРЭЙЛЕР

    Акрамя фільма «Крышталь» рэжысёркі Дар'і Жук, за права трапіць у лонг-ліст кінапрэміі «Оскар» будзе змагацца дакументальная стужка «Дарога». Пра гэта «НН» паведаміла прадзюсарка Воля Чайкоўская.

    Фінальны спіс фільмаў у катэгорыі «Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм» на днях агучыла Амерыканская кінаакадэмія. 

    Мінская публіка ўжо магла бачыць «Дарогу» на сёлетнім фестывалі кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», дырэктаркай якога Чайкоўская і з’яўляецца.

    Але, акрамя «Паўночнага ззяння», стужка аб’ездзіла яшчэ каля 80 фестываляў. Фільм з’яўляецца кіпрадукцыяй шасці краін — Беларусі, Расіі, Сербіі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны і ЗША. Ён створаны расійскім рэжысёрам Змітром Калашнікавым, змантаваны з кавалкаў запісаў з відэарэгістратараў, якія збіраліся па ўсёй Расіі. Здаецца, звычайная рэч, але пры правільным мантажы гэта відэа ператвараецца ў захапляльную, шчырую карціну, якая як мага лепш паказвае дух рускай штодзённасці.

    Пра тое, ці патрапяць фільмы Волі Чайкоўская і Дар’і Жук у лонг-ліст «Оскара», стане вядома ўжо зімой.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці