• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З запаветаў беларускага журналіста

    Публікацыю Віктара Марціновіча «10 запаветаў прафэсійнага журналіста» можна было б вызначыць як сьцёб.

    Прафэсія журналіста, паводле аўтара, — антытэза прафэсіі міліцыянта і кантралёра. («Прызвычайся да думкі, што быць міліцыянерам — пачэсна, быць кантралёрам — прэстыжна, быць журналістам — ганьба»).

    Cвоеасаблівая канстатацыя ідэалягічнай забароны на прафэсію. Міліцыянт і кантралёр — з аднаго боку, журналіст — з другога. Вось такая дыспазыцыя прэстыжнасьці і разьмеркаваньня роляў у нашым грамадзтве.

    «Забарона» на прафэсію, у сваю чаргу, робіць журналіста ўвесь час падазраваным і гнаным. «Падрыхтуйся да таго, што цябе будуць ненавідзець незалежна ад таго, колькім людзям ты дапамог, колькіх выцягнуў з турмы, колькім ты раскрыў вочы на мярзотнікаў, злодзеяў, палахліўцаў». Гучыць амаль як словы Хрыста, зь якімі Ён зьвярнуйся да Сваіх вучняў перад тым, як выправіць іх у сьвет: будзеце гнаныя і будуць вас ненавідзець.

    Так! Ня хоча наш, беларускі, сьвет, прыняць «Слова» журналіста. Адгарадзіўся ад яго маўчаньнем і людзкім паскудзтвам. Зацятасьцю падступнасьці і адмовы. А таму «Падрыхтуйся на твае просьбы аб інтэрв’ю заўжды і ўсюды пачуць „не“. Падрыхтуйся да таго, што здымаць тут нельга нават у сельмагах». Памятай: ты дзейнічаеш у прасторы, набрынялай варожасьцю.

    І калі ты і сапраўды журналіст, ніколі не забывайся на помсту: «Навучыся або хутка бегаць, або адпрацуй добры правы хук. Заўсёды бі першым, цэлься ў пераноссе або ніжнюю сківіцу. Ніколі не звані ў міліцыю. Калі іх было некалькі — знайдзі і дай ім рады паасобку». Дарэчы, гэты шосты запавет ад Марціновіча дужа моцна нагадвае норавы савецкай шпаны 60‑х гадоў мінулага стагоддзя. Карацей, постмадэрновы інсэст стыляў.

    Ну, а што ж пра самае галоўнае? Пра прызначэньне журналістыкі і журналіста? Міжволі ўзгадваецца кніга Э. Фіхтэліўса «Дзесяць запаветаў журналістыкі»: «Пішы пра самае важнае!». Марціновіч, натуральна, мае іншую візыю: «Ісьціны не існуе (Горгій). Лыжкі не існуе (Нэа). Жанчыны не існуе (Лакан). Замест ісьціны ёсць праўдападобная інтэрпрэтацыя. Калі чалавек кажа, што ты схлусіў, гэта азначае, што твая інтэрпрэтацыя не супадае зь яго хлусьнёй». Гэта другі і самы галоўны запавет журналіста.

    А вось ягоная канкрэтызацыя крыху ніжэй: «Будзь суб’ектыўны, паколькі аб’ектыўнасьць — сутнасьць пераканаўча выкладзенай суб’ектыўнасьці. Разьбярыся, што добра і што блага для цябе асабіста, і рабі так, каб як мага больш чытачоў з табой пагадзілася».

    Ісьціна, як казалі старажытнагрэцкія спэцыялісты па рыторыцы (яны ж сафісты, яны ж і першыя прапагандысты) — гэта тое, у чым табе ўдалася пераканаць суразмоўцу. Карацей, будзь большым дэмагогам за самага вялікага. Галоўнае — каб паверылі ТАБЕ! І не бойся схлусіць. Бо, пры нагодзе, можна «перакваліфікавацца ў кантралёры або міліцыянеры».

    Даводзіцца канстатаваць, што В. Марціновіч («намесьнік галоўнага рэдактара „Белгазеты“. Лектар ЕГУ. Публіцыст, пісьменьнік, вораг», як ён сам сябе рэпрэзэнтуе) яўна «перабраў» са сьцёбам.

    На жаль, маладому публіцысту не хапіла самагіроніі. А там, дзе мусіла б быць гіронія, высоўваецца пагарда і завышаная самаацэнка. НЕ залік. Тэкст можна кваліфікаваць як інтэлектуальны хлуд альбо сьмецьце.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці