• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст-«экстрэміст» Яўген Валошын: «Неабходна ўзмацняць медыя і ўплыў на людзей у Беларусі. Там сітуацыя набліжаецца да таталітарнай кропкі»

    У аўторак беларускія СМІ паведамілі, што КДБ унесла ў «спіс экстрэмістаў» Радыё «Рацыя». Пры гэтым было адзначана, што з рэсурсам звязаны журналіст Яўген Валошын, які таксама стаў «экстрэмістам». Яўген — аўтар YouTube-каналаў «Пара!» і Радыё «Рацыя».

    Pol­skiera­dio звязалася з ім і паразмаўляла пра «спіс экстрэмістаў», сітуацыю і праблемы незалежных беларускіх СМІ, якія прымушаныя працаваць у замежжы, і пра тое, ці стварэнне «чорных спісаў» рэжымам прымушае людзей у Беларусі адмовіцца ад пошуку альтэрнатыўнай інфармацыі.

    Яўген Валошын сказаў, што ўнясенне ў «спіс экстрэмістаў» не стала для яго нечаканасцю:

    — Гэта не стала для мяне сюрпрызам, з улікам таго, што ў «спісах экстрэмістаў» — усе запар. Там тысячы розных каналаў і рэсурсаў — усё, што магчыма, у тым ліку арганізацыі тыпу «ахова птушак» альбо «ахова звяроў» і гэтак далей, — сказаў журналіст.

    Яўген лічыць, што ўнясенне нейкага СМІ ў спіс рэжыму аўтаматычна ўплывае на колькасць праглядаў рэсурсу, бо людзі звычайна баяцца чэрпаць інфармацыю з медыя, якое з’яўляецца «экстрэмістам».

    — Гэта аказвае ўплыў, і мы гэта бачылі па прыкладзе так званых флагманскіх незалежных выданняў, калі ў іх колькасць падпісчыкаў падала з мільёна да паўмільёна і ніжэй, — зазначае Валошын.

    Я цяпер не ў Беларусі, але сітуацыю, якая там склалася, адчуваю, так бы мовіць, нюхам. Яна набліжаецца да таталітарнай, жудаснай кропкі. Людзі разумеюць, што выпадкова могуць праверыць іх тэлефоны, высачыць, і гэта прынясе грандыёзныя праблемы, — падкрэслівае журналіст.

    Валошын кажа, што асноўнае пытанне незалежных беларускіх СМІ — гэта праблемы з фінансаваннем з Захаду, бо рэсурсы пайшлі ў сувязі з вайной ва Украіне і на праекты ў Расіі, а «на Беларусь не звяртаюць належнай увагі».

    — І гэта вялікая праблема, таму што патэнцыял ёсць. Гэта магла б быць добрая інвестыцыя з гарантаваным вынікам. Але інвеставаць не спяшаюцца. Цяпер неабходна ўзмацняць медыя, уплыў на людзей у Беларусі, бо час перадваенны, час перад вайной. А час траціцца, і гэта сур’ёзная праблема, — зазначае журналіст.

    Цалкам размову слухайце тут.

    Чытайце яшчэ:

    «У мяне і так працы шмат, а тут яшчэ вамі, бэчэбэшнікамі, займацца». Гісторыя Яўгена Сухаверха — у выразах, пачутых ад сілавікоў

    Штучны інтэлект пакуль не заменіць журналістаў, затое можа ім дапамагчы. Даем лайфхакі

    Барыс Хамайда на волі. Былога распаўсюджвальніка незалежнага друку будуць судзіць 2 лютага

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці