• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў “Белсата” не пусцілі на юбілейны канцэрт Аляксандра Кулінковіча

    24 мая нашы калегі прыйшлі з камерай у мінскі клуб “Гудвін” а 20-й гадзіне і паведамілі, які тэлеканал прадстаўляюць.

    Паводле журналістаў, арганізатар канцэрту Павел Кашырын заявіў, што прэсу ён бачыць на мерапрыемстве не жадае, бо яно – закрытае. (Між тым, абвесткі пра канцэрт шырока распаўсюджваліся, і квіткі на яго прадаваліся.) Калі ж іншыя прадстаўнікі “Белсату” пачалі пачалі тэлефанаваць сп-ру Кашырыну па тлумачэнні, ён выказаў апасенне, што з‑за допуску неакрэдытаваных журналістаў у будучым у яго могуць узнікнуць праблемы з арганізацыяй канцэртаў.

    Сам спадар Кашырын у гутарцы з прэс-службай БАЖ абгрунтаваў свае дзеянні наступным чынам: “Так справа не робіцца. Гэта было напаўзакрытае мерапрыемства ў прыватнай установе, і ніхто мяне загадзя не папярэджваў пра тое, што здымачная група “Белсату” хоча там працаваць…” Па яго словах, іншыя журналісты канцэрт асвятлялі, але гэта былі фатографы, прычым усе – паводле папярэдняй дамоўленасці. “І так дзякуй Богу, што ўсё атрымалася, бо мы да апошняга моманту не ведалі, што можа здарыцца”, — дадаў ён.    

    “Асяроддзе, у якім мы дзейнічаем, мы ствараем самі, — пракаментаваў сітуацыю прадстаўнік тэлеканалу “Белсат” у Беларусі, сябра Праўлення ГА “БАЖ” Міхась Янчук. — Калі свае сваіх будуць баяцца, то мы так запалохаем адзін аднаго да смерці… Калі ўжо мы вымушаныя працаваць на адной маленькай выспачцы свабоды, то нам трэба намагацца гэтую свабоду максімальна пашыраць, а не звужаць…”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці