• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісцкая вучоба

    Нядаўна ў Менск прыяжджаў вядомы швэдзкі журналіст Эрык Фіхтэліюс. І хоць я быў знаёмы зь ягонай кнігай раней, але адзін зь яе запаветаў уразіў: «Будзь нэўтральны да наступстваў».


    Э. Фіхтэліюс

    Што ж гэта азначае? Перадусім тое, што мы ня можам пралічыць усіх наступстваў нашых публікацыяў. А калі й можам, то ці варта адмаўляцца ад публікацыі сур’ёзнага матэрыялу на той падставе, што ён, зьявіўшыся ў друку ці на тэлеэкране, некаму зашкодзіць ці нават пацягне на вялікі скандал? І ў якасьці ілюстрацыі сп. Фіхтэліюс прадэманстраваў адзін зь сюжэтаў, у якім ён як журналіст распавядае пра выпадак карупцыі, зьвязаны з продажам швэдзкай зброі ў Індыю. Наступствы гэтага тэлевізыйнага сюжэту былі проста жахлівыя: Швэцыя страціла шматмільённы кантракт, а Раджыў Гандзі неўзабаве прайграў выбары.

    Пра тое, што памянёны вышэй запавет мяне так уразіў, я, напэўна, забыўся б, калі б не адна акалічнасьць. На наступны дзень, выступаючы на сэмінары «Роля СМІ ў забесьпячэньні канстытуцыйных правоў грамадзянаў пры правядзеньні выбарчых кампаніяў», спн. Натальля Пяткевіч сьцьвердзіла акурат адваротнае: «При освещении любой темы СМИ должны на чашу весов положить две составляющие своей работы: свободу и открытость информации и последствия». То бок, журналіст мусіць думаць пра наступствы ды іх пралічваць.

    Н. Пяткевіч
    А чаму ж тады Эрык Фіхтэліюс лічыць інакш?

    Прызнаюся, я зразумеў гэта не адразу. Мне нават давялося даць сваёй падсьвядомасьці заданьне шукаць адказ. І вось, нарэшце, суперпадказка! Чытаю: «У Кобрыне 19 лютага адбылася сустрэча кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкама з прадстаўнікамі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі», падчас якой старшыня аблвыканкама сп. К. Сумар параіў: «Пішыце канструктыўна, без ёрніцтва і шукання «смажаных» фактаў, і, спадзяюся, у наступным годзе вы вернецеся у сістэмы распаўсюду «Белпошты» і «Саюздруку»».

    Дык вось у чым справа! Калі б Эрык Фіхтэліюс быў беларускім журналістам ды пісаў у якую-небудзь недзяржаўную газэту, тую выключылі б з каталёгу. Мяркуйце самі — ці ж можна лічыць узорам канструктыўнай журналістыкі сюжэт пра карупцыю, які прывёў да сур’ёзных палітычных наступстваў і важкіх фінансавых стратаў? Да таго ж, мы ведаем, што шэраг недзяржаўных беларускіх выданьняў, якія ў 1990‑я гады практыкавалі «неканструктыўную журналістыку», былі вымушаныя альбо спыніць свой выхад, альбо існуюць толкі ў анлайне.

    Вось шаноўныя службовыя асобы напярэдадні выбараў акурат і вырашылі нагадаць журналістам пра наступствы. То бок нагадаць, у сутнасьці, пра існаваньне цэнзуры ды пра тое, з дапамогай якіх сродкаў яна ажыцьцяўляецца.

    Ну, а як жа быць з нэўтральным стаўленьнем да наступстваў, пра што казаў сп. Фіхтэліюс? І пра што ён нам, урэшце рэшт, праз гэтую формулу паведаміў?

    Зноў жа ўзгадаем пра падказку. А фактычна ён паведаміў: у Швэцыі журналіст абаронены ў праве свабодна, г.зн. без умяшальніцтва ў ягоную працу службовых асобаў, ажыцьцяўляць сваю прафэсійную дзейнасьць. Таму няма патрэбы думаць пра наступствы. А нэўтральнае стаўленьне да іх фактычна азначае адсутнасьць не толькі цэнзуры, але ж і хоць якой неабходнасьці ў САМАцэнзуры.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці