• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ГА “БАЖ” звярнулася ў Генпракуратуру, упраўленне “К” і ААЦ з нагоды блакавання шэрагу сайтаў

    22 снежня гэтым ведамствам накіравалі афіцыйныя лісты за подпісам старшыні ГА "БАЖ" Жанны Літвіной. Арганізацыя патрабуе разблакаваць сайты, высветліць і пакараць вінаватых у парушэнні шэрагу артыкулаў Канстытуцыі, Крымінальнага і Адміністрацыйнага кодэксаў.

    У звароце пералічваюцца сайты, якія ў апошнія дні падвергліся блакаванню: bela­pan.com, bela­pan.by, naviny.by, belarus­par­ti­san.org, udf.by, 21.by, gazeta­by.com, zau­tra.by, char­ter97.org.

    “Між тым, дзейнае заканадаўства РБ не дапускае абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсаў для ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў Беларусі. Такое абмежаванне парушае правы і законныя інтарэсы як уладальнікаў гэтых інфармацыйных рэсурсаў, так і права грамадзян РБ на атрыманне і распаўсюд інфармацыі, гарантаванае арт.арт. 33,34 Канстытуцыі РБ”, – гаворыцца ў лісце.

    ГА “БАЖ” звяртае ўвагу, што ўладальнікам інфармацыйных рэсурсаў belapan.com, belapan.by і naviny.by з’яўляецца ЗАТ «БелаПАН», зарэгістраванае ў РБ ў якасці інфармацыйнага агенцтва. Ніякіх папярэджанняў пра парушэнне заканадаўства яно не атрымлівала. “Абмежаванне доступу да сайтаў інфармацыйнага агенцтва парушае, акрамя права на распаўсюд інфармацыі, і камерцыйныя інтарэсы ЗАТ “БелаПАН”, а таксама яго падпісчыкаў (падпіска на інфармацыйныя, аналітычныя і мультымедыйныя матэрыялы БелаПАН ажыццяўляецца на платнай аснове).

    Арганізацыя нагадвае, што, паводле арт. 7 закона “Аб СМІ”, незаконнае абмежаванне свабоды СМІ цягне за сабой адказнасць паводле арт. 22.9 КаАП («Парушэнне заканадаўства аб СМІ») і арт. 198 КК РБ («Стварэнне перашкодаў законнай прафесійнай дзейнасці журналіста»).

    “Акрамя таго, у дзеяннях асобаў па незаконным абмежаванні доступу да сайтаў на тэрыторыі Беларусі можна ўгледзець прыкметы складаў злачынстваў, прадугледжаных главой 31 КК (“Злачынствы супраць інфармацыйнай бяспекі”) і арт. 232 КК (“Стварэнне перашкодаў законнай прадпрымальніцкай дзейнасці”).

    У сувязі з гэтым арганізацыя заклікае Генеральную пракуратуру РБ, Упраўленне МУС па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій (упраўленне “К”) і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце тэрмінова ліквідаваць парушэнне правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, пацярпелых ад абмежавання доступу да сайтаў, правесці праверку іх незаконнага блакавання, высветліць асобаў, вінаватых у парушэнні заканадаўства, і прыцягнуць іх да вызначанай законам адказнасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці