• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенская пракуратура сёлета накіравала ў суды 75 заяў аб прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкімі»

    З улікам таго, што ў заявах пракурора горада часам былі згаданыя не адзін, а некалькі рэсурсаў, іх колькасць сягае за сотню. Абсалютную большасць гэтых заяў разглядаў суд Ленінскага раёна Гродна.

    Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    Так, сёлета ў красавіку гэты суд прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» акаўнты Bel­sat in Eng­lish у сацсетках Х і Face­book, а таксама акаўнты «БелНовости» ў Telegram і Insta­gram, прычым разам з лагатыпам.

    У ліпені суд Ленінскага раёна Гродна пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» кантэнт акаўнта ў Х выдання Hrodna.life, у жніўні — навінавую старонку ў Insta­gram з назвай look.at.grodno, сайт польскага часопіса Gosc Niedziel­ny разам з сацсеткамі і лагатыпам, у верасні — Telegram-акаўнты «Салідарнасць – сувязь з рэдакцыяй» і «Реклама NEXTA 2», Telegram-боты «Редакция NEXTA» і «Рэдакция Медиазоны Беларусь».

    У верасні паводле заяў з гарадской пракуратуры Гродна «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» былі прызнаны праваабарончы Telegram-акаўнт MAYDAY MOGILEV, Telegram-боты «Реклама Tribuna.com» і «Редакция “БГ”».

    Як паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці, за дзесяць месяцаў 2026 года суд Ленінскага раёна горада Гродна прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі інфармацыйную прадукцыю, размешчаную:

    • у 65 Telegram-чатах, ботах і каналах;
    • у 26 акаўнтах ці супольнасцях у сацыяльнай сетцы Face­book;
    • на 7 старонках у сацыяльнай сетцы Insta­gram;
    • на 7 каналах на відэахостынгу YouTube;
    • у 4 акаўнтах у сацыяльнай сетцы Tik­Tok;
    • у 3 акаўнтах у сацыяльных сетках «ВКонтакте», «Х», Threads і інш.;
    • на 3 інтэрнэт-сайтах.

    Пераважна гэта навінавыя інтэрнэт-рэсурсы, старонкі ў сацсетках, якія належаць журналістам, праваабаронцам, апазіцыйным актывістам або структурам.

    У адпаведнасці з судовымі рашэннямі гэтыя інтэрнэт-рэсурсы ўключаныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, і за любое ўзаемадзеянне з імі (уключаючы захаванне спасылак) чытачам і гледачам пагражае адміністрацыйная адказнасць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.