• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як пісаць для Інтэрнэту і супрацьстаяць стрэсу, вучыліся ў Глыбокім

    Глыбоцкая суполка ГА "БАЖ" зладзіла трэнінг для мясцовых журналістаў і калег з Віцебска па напісанні тэкстаў для Інтэрнэту. Акрамя таго, у Глыбокім вучыліся супрацьстаяць стрэсу і прафесійнаму выгаранню і асвятленню падзей у экстрэмальных сітуацыях.

    Трэнерам выступала Марына Загорская — журналістка з вялікім досведам і салідным журналісцкім стажам. Па словах глыбоцкіх журналістаў, сустрэча атрымалася цікавай і змястоўнай.

    Ужо на пачатку заняткаў удзельнікам далі заданне ўзяць адзін у аднаго інтэрв’ю і распавесці пра свайго калегу «эксклюзіўныя» звесткі за час гарэння адной запалкі. Як прызналіся журналісты, было складана за такі кароткі час шматгранна прадставіць свайго суразмоўцу. Затое атрымалася весела і павучальна.

    Пасля знаёмства Марына Загорская прадэманстравала прэзентацыю пра тое, як чалавек арыентуецца на старонцы сайта і на што ён у першую чаргу звяртае ўвагу. Потым распавяла алгарытм напісання кароткіх тэкстаў для Інтэрнэту, нагадаўшы пра прынцып “перакуленай піраміды”.

    Па словах журналістаў з каталіцкіх выданняў, гэты этап трэнінгу быў найбольш карысным для іх. Бо  яны выдаюць не толькі газету “Каталіцкі веснік”, але і працуюць над удасканаленнем свайго сайта catholicnews.by.

    А журналістаў са стажам больш зацікавіла інфармацыя пра асвятленне трагедый у СМІ і працу ў экстрэмальных сітуацыях, калі правільныя паводзіны могуць стаць закладам паспяховага рэпартажу.

    Па словах кіраўніка Глыбоцкай суполкі ГА «БАЖ» Таццяны Смоткінай, дзякуючы зладжанай і эфектыўнай працы трэнера за адзін дзень у Глыбокім паспелі абмеркаваць цікавыя і надзённыя пытанні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці