• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Легендарныя «Навінкі» вяртаюцца ў новым фармаце

    Пачаў працу сайт Navinki.Today. І ўжо нават адзначыўся ў сацсетках вірусным відэа «Гімн дэнамінацыі»

    З’яўленне сайта не пакінула абыякавымі тых, хто добра памятае папулярную напрыканцы 1990‑х — пачатку 2000‑х гадоў сатырычна-палітычную газету «Навінкі». Апошнім часам жыццё падкідвае занадта многа вар’яцкіх інфармацыйных нагод, адрэагаваць на якія належным чынам няма каму.

    Паўлюк Канавальчык, былы галоўны рэдактар газеты «Навінкі», з гэтым пагаджаецца:

    Апошнія пару гадоў да мяне пастаянна звярталіся чытачы газеты «Навінкі»: «А вось каб была зараз газета «Навінкі»…» Бо сапраўды шыза ў краіне не адпускае, і  часам вельмі карцела на яе нейкім чынам рэагаваць. Таму цягам апошняга года пачала круціцца ідэя, зрабіць інтэрнэт-праект у навінкаўскім духу. Так і аформілася канцэпцыя Navinki.Today — калектыўнага блогу штодзённага рэагавання на нашу «вясёлую» рэчаіснасць.

    Адразу адзначу, што гэта варта разглядаць не як адраджэнне газеты «Навінкі», а як новы мультымедыйны праект, каб працягнуць наш эксперымент у галіне прыкладной парапсіхатэрапіі беларускага грамадства.

    Па словах Канавальчыка, «Navinki.Today» стартуюць у «ветэранскім» складзе.
    — Ужо на першых этапах да запуску сталі падцягвацца як былыя аўтары і чытачы, гэтак і новыя людзі, — адзначае Канавальчык. — Усе гэтыя гады мы займаліся хто чым, і цяпер у нас неяк адначасова ўзнікла жаданне зноў сабрацца разам. У нас ёсць агульнае адчуванне, што акурат такога праекту як Navinki.Today не хапае нашыму грамадству, і асабіва нам самім.

    Якая канцэпцыя сайта? Ці адрозніваецца яна ад газеты «Навінкі»?

    — З часу закрыцця газеты «Навінкі» мінула ўжо больш за 10 гадоў. Дакладна можна сказаць, што Navinki.Today будзе развівацца ў духу газеты «Навінкі», аднак у іншай форме і будзе апераваць іншымі інструментамі, якія не былі даступны для газетнага фармату. Напрыклад, з’явілася магчымасць для эксперыментаў у розных жанрах, найперш мультымедыйных, на чым мы будзем рабіць акцэнт у першую чаргу. Калі ў двух словах акрэсліць канцэпцыю Navinki.Today, то гэта шматжанравая пляцоўка, спецыялізаваная на сацыяльна-палітычнай сатыры, здзеку і сарказме.

    Газета «Навінкі» ўвесь свой час існавала ў, так бы мовіць, аналагавую эпоху, калі людзі спажывалі інфармацыю пераважна з газет і ТБ. Інтэрнэт-сфера яшчэ толькі развівалася ў той час, і ўсе нашыя спробы рабіць свой сайт абмяжоўваліся збольшага дубляваннем газеты. Цяпер жа можна канстатаваць, што сегмент масавых друкаваных СМІ аб’ектыўна адмірае, людзі штодзённа чэрпаюць інфармацыю найперш з сеціва. Да таго ж аграмадную ролю сёння адыгрываюць сацыяльныя сеткі. Менавіта ўсе гэтыя акалічнасці зрабілі магчымым з’яўленне праекта, і моцна ўплываюць на канцэпцыю Navinki.Today, на тое, як яна будзе развівацца ў будучыні.

    Navinki.Today — гэта адкрытая пляцоўка для ўдзелу ўсіх жадаючых. Калі вам ёсць што сказаць свету, вы можаце падзяліцца навіной праз адмысловую форму на сайце Navinki.Today.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці