• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Агенцтва БелаПАН не пусцілі на міжнародны мэдыяфорум у Мінску

    Міністэрства інфармацыі Беларусі адмовілася акрэдытаваць карэспандэнта і відэааператара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН на XI Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: інтэграцыя як фактар стварэння", які афіцыйна адкрываецца 13 мая ў Мінску.

    Заяўку на асвятленне гэтага мерапрыемства разам з усімі неабходнымі дадзенымі БелаПАН накіраваў у міністэрства ў сярэдзіне мінулага тыдня, за пяць дзён да заканчэння тэрміну, адведзенага для гэтай працэдуры. Паведамлення пра тое, акрэдытаваныя журналісты агенцтва на мерапрыемства ці не, з Міністэрства інфармацыі не паступіла да гэтага часу.

    Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця медыяфоруму супрацоўнікі прэс-цэнтра Дома прэсы, які ажыццяўляе функцыі выканаўчай дырэкцыі форуму, паведамілі карэспандэнту агенцтва, што БелаПАН няма ў спісе акрэдытаваных на мерапрыемства СМІ. Прычыну адмовы ў Доме прэсы не растлумачылі, параіўшы звярнуцца па тлумачэнне ў Міністэрства інфармацыі.

    Атрымаць каментарый у прадстаўнікоў профільнага міністэрства на гэты конт не ўдалося. У той жа час адзін з пунктаў парадку аб акрэдытацыі на гэта мерапрыемства прадстаўнікоў СМІ, апублікаванага на сайце Мінінфарма, гаворыць, што «арганізацыйны камітэт форуму мае права адмовіць у акрэдытацыі без тлумачэння прычын».

    На цяперашні медыяфорум запрошаны звыш 300 прадстаўнікоў СМІ і розных экспертаў з 21 краіны. Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам інфармацыі і Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, МЗС Беларусі, Мінгарвыканкама, Мінскага і Гродзенскага выканкамаў.

    Пленарнае пасяджэнне медыяфоруму пройдзе ў зале Алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства возьмуць удзел у дыскусіях «Чвэрць стагоддзя суверэннага развіцця і інтэграцыі» і «Сучасныя медыя: новыя выклікі і новыя магчымасці», а таксама прымуць рэзалюцыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці