Стала вядома, за што Мінінфарм вынес папярэджанне сайту «Віцебскі кур’ер»
12 студзеня 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Стала вядома, за што сайт "Віцебскі кур'ер" атрымаў папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі 26 снежня 2016-га.
Нагодай стаў артыкул «За што забіраюць дзіця з добрай сям’і?», паведамляе сайт nash-dom.info. У ім апісваліся пяць выпадкаў, калі дзяцей забіралі з сем’яў па нязначных, на думку журналіста, прычынах.
У Міністэрстве інфармацыі адзначаюць, што дзеянні ўладаў у дачыненні да гэтых сямей былі абгрунтаваныя законам. А ў тэксце артыкула «змяшчаецца недакладная інфармацыя, якая можа нанесці шкоду грамадскім інтарэсам, які палягае ў масавай дэзінфармацыі насельніцтва, падрыве аўтарытэту органаў дзяржаўнага кіравання».
Мінінфарм запатрабаваў ад уладальніцы сайта Вольгі Карач выправіць указаныя парушэнні на працягу 24 гадзін.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Пасля пераходу «Прэсбола» у рукі АБФФ супрацоўнікі скардзяцца, што не атрымліваюць заробак
19.10.2023
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі Telegram-канал расійскага выдання Daily Storm
11.06.2024
ДзяржСМІ: Кватэру незалежнага журналіста адбяруць, каб «кампенсаваць урон ад санкцый»
21.05.2024
Журналіцкая супольнасць сабрала сродкі на рэабілітацыю калегі пасля жорсткай аварыі. Збор зачынены
06.12.2023