• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Telegram-бот ініцыятывы Dissidentby, акаўнт у Facebook Кацярыны Ваданосавай

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 31 жніўня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Кацярына Ваданосава

    Кацярына Ваданосава. Фота: Аляксандр Валодзін

    У яго ўключылі сайт «ТАКТ тактично о главном» (ідэнтыфікатар https://tactum.io).

    Паводле стваральнікаў інтэрнэт-рэсурса, гэта незалежная рускамоўная і англамоўная медыяплатформа, дзе ўздымаюцца пытанні сацыяльных пераменаў, працы і трансфармацыі грамадства.

    Лічыць сайт «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» пастанавіў 27 жніўня 2026 года суд Ленінскага раёна Гродна.

    28 жніўня 2026 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкім» кантэнт Telegram-бота праваабарончай ініцыятывы Dis­si­dent­by з назвай «Dissidentby.com – помощь политзаключённым» (ідэнтыфікатар https://t.me/dissidentby_bot). Гэты інтэрнэт-рэсурс таксама дадалі ў «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма.

    Таксама ў яго ўнеслі Telegram-акаўнт N N (ідэнтыфікатар https://t.me/nn_editor), які мае дачыненне да рэдакцыі выдання «Наша Ніва». Яго змест пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» 28 жніўня 2026 года той самы суд Ленінскага раёна Гродна.

    «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны і акаўнт у Face­book з назвай Kacia­ry­na Vadanosa­va (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/KaciarynaVadanosava). Ён належыць вядомай блогерцы і тэлевядоўцы Кацярыне Ваданосавай. Рашэнне прызнаць яго «экстрэмісцкім», як пададзена ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, суд Глускага раёна Магілёўскай вобласці прыняў яшчэ 28 чэрвеня 2026 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.