• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыянты прыехалі апытаць журналістаў з загадзя складзенымі пратаколамі

    Брэсцкімі журналістамі-фрылансерамі, сябрамі ГА “БАЖ” Алесем Ляўчуком і Міланай Харытонавай 10 кастрычніка ў чарговы раз зацікавілася міліцыя.

    Гэтым разам, каб сустрэцца з журналістамі, адмыслова прыехаў у Брэст маёр Жабінкаўскага райаддзела ўнутраных спраў Уладзімір Савва. Разам са сваім калегам Вадзімам Сабалеўскім міліцыянт пытаўся ў Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай, ці былі яны сёлета 20 жніўня ў вёсцы Азяты Жабінкаўскага раёна, адкуль пазней з’явіўся рэпартаж на тэлеканале “Белсат”.

    Мілана Харытонава выказала пажаданне, каб яе тлумачэнні былі запісаныя на беларускай мове, аднак супрацоўнікі міліцыі рабіць гэта не захацелі, спаслаўшыся на тое, што ў іх няма адпаведных бланкаў.

    Аднак самае цікавае здарылася ўжо пасля таго, як журналісты былі апытаныя: міліцыянты ўручылі журналістам ужо падрыхтаваныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за працу без акрэдытацыі і выраб матэрыяла для замежнага СМІ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці