«Калійшчык Салігорска»: Качанава заявіла, што не менш за 30% кантэнту тэлеканалаў павінна выходзіць на беларускай мове
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Кіраўніца Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава ў рамках адзінага дня інфармавання, прысвечанага Году малой радзімы, 17 студзеня сустрэлася з працоўным калектывам ААТ «Беларуськалій».

Як паведамляе выданне «Калійшчык Салігорска», Качанава паведаміла пра такое даручэнне падчас сустрэчы з калектывам «Беларуськалія».
«Начальнік аддзела інфармацыйна-ідэалагічнай працы (Беларуськалія) Н. Навіцкая задала пытанне аб папулярызацыі беларускай мовы на айчынным тэлебачанні. Наталля Іванаўна (Качанава) пагадзілася з прапановай і нагадала пра тое, што пастаўлена задача аб наяўнасці не менш за 30% кантэнту айчынных тэлеканалаў на беларускай мове», — гаворыцца ў публікацыі.
Фота: архіў БЕЛТА
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў