• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Бярозе блогера пакаралі штрафам за тое, што не выдаліў відэаролік з інтэрнэту

    За невыкананне рашэння эканамічнага суда Брэсцкай вобласці блогер Аляксандр Кабанаў мусіць сплаціць штраф памерам 20 базавых велічынь (510 рублёў).

    Такую пастанову прыняла 11 лютага суддзя Бярозаўскага раёна Алена Нямкова ў дачыненні да Кабанава паводле складзенай на яго адміністрацыйнай справы (ч. 3 арт. 24.10 КаАП).

    Нагадаем, што 14 верасня 2018 года суддзя эканамічнага суда Брэсцкай вобласці Канстанцін Нікіцін абавязаў блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна абвергнуць свае выказванні, што прагучалі ў відэароліку “Свінец – Брэсту пісец”, а таксама выдаліць сам ролік з YouTube.

    Відэаролік быў прысвечаны будаўніцтву акумулятарнага завода каля Брэста і выклікаў негатыўныю рэакцыю ў адміністрацыі прадпрыемства “АйПауэр”, якое з’яўляецца ініцыятарам будоўлі. Кіраўніцтва “Ай Пауэр” звярнулася ў суд, каб прыцягнуць блогераў да адказнасці.

    Яшчэ падчас першага судовага пасяджэння ў Бярозе Аляксандр Кабанаў спрабаваў давесці, што выканаць рашэнне эканамічнага суда Брэсцкай вобласці ён тэхнічна не можа, бо ролік распаўсюджаны па розных сайтах, да якіх блогер не мае дачынення.

    “Калі ў судзе заяўляюць, што любое рашэнне суда абавязковае да выканання грамадзянінам, тады пазбаўляйце мяне грамадзянства. Бо мне няма за што выбачацца і немагчыма выдаліць ролік, да якога я зараз не маю дачынення”, – пракаментаваў судовую пастанову Аляксандр Кабанаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці