• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Год таму памёр Алесь Ліпай — заснавальнік недзяржаўнай Інфармацыйнай кампаніі БелаПАН

    Год таму, 23 жніўня 2018 года, памёр Алесь Ліпай — журналіст, заснавальнік і кіраўнік  недзяржаўнай Інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, паэт. Яму было 52 гады.

    Алесь Ліпай заснаваў недзяржаўнае агенцтва БелаПАН у 1991 годзе, быў яго кіраўніком.

    У жніўні 2018 годзе агенцтва БелаПАН разам з іншымі медыя апынулася ў цэнтры ўвагі па так званай «справе БЕЛТА»: прайшлі вобшукі і канфіскацыя тэхнікі ў офісе, у кватэрах журналістаў. Журналістку і галоўнага рэдактара БелаПАН — Таццяну Каравянкову і Ірыну Леўшыну — затрымлівалі, яны прайшлі праз допыты. Напрыканцы 2018 г. крымінальныя справы ў дачыненні да 14 журналістаў, якія былі фігурантамі «справы БелТА» былі спыненыя з прыцягненнем іх да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе буйных штрафаў і фактычным прымусам да выплаты кампенсацый дзяржаўным медыя БелТА і газеце Адміністрацыі прэзідэнта “СБ. Беларусь сегодня”.

    «Послевкусие горечи и тревоги», — фигуранты «дела БелТА» вспоминают прошлогодние события

    А да гэтага, у чэрвені 2018 года, у дачыненні да Алеся Ліпая была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры», адбыўся ператрус у кватэры Ліпая. Камітэт Дзяржкантролю на падставе матэрыялаў, прадстаўленых падатковымі органамі, абвінаваціў уладальніка БелаПАН у нявыплаце падаходнага падатку з даходаў, атрыманых за мяжой (пазней былі выплачаныя і падатак, і пеня). У сувязі з яго смерцю 12 верасня крымінальная справа была спыненая.

    У 2004 годзе БелаПАН быў уганараваны прэміяй імя Дзмітрыя Завадскага «За мужнасць і прафесіяналізм», у 2006‑м БелаПАН і Naviny.by атрымалі «Прэмію Рунета» сярод сайтаў па-за даменнай зоны RU.

    Алесь Ліпай быў паэтам, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтра. Выйшлі зборнікі яго вершаў: «Пад снегам вякоў» (2000), «Рэшта» (2007), «Абдымкі» (2017).

    Да гадавіны смерці на краўдфандынгавай платформе быў абвешчаны збор сродкаў на помнік. Неабходную суму — 10 тысяч рублёў — сабралі.

    Помнік будзе адкрыты на магіле журналіста ў Рудзенску напрыканцы жніўня.

    Ён жадаў пры любым раскладзе спраў застацца тут, “на” ці “ў” беларускай зямлі

    У Мінску сабраліся «Петракі». На знак памяці Алеся Ліпая ФОТА

    Пяць фактаў пра заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая

    «Трэба проста рабіць сваю справу». Прамова Алеся Ліпая на Дзень Волі-2018

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці