Мінінфарм размясціў у інтэрнэце беларускія аўдыякнігі для школьнікаў і дарослых
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Міністэрства інфармацыі размясціла на сваім сайце аўдыякнігі, выпушчаныя выдавецтвам «Вышэйшая школа».
У раздзеле «Беларуская класіка» можна знайсці творы Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна і Івана Навуменкі.
Творы школьнай праграмы для вучняў з 5‑га па 11‑ы класы знаходзяцца ў раздзеле «Бібліятэка школьніка».
«Сучасная беларуская проза» змяшчае аўдыязапісы твораў Алеся Жука, Віктара Праўдзіна, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, Васіля Быкава, Генадзя Пашкова, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Івана Пташнікава і іншых аўтараў.
Бясплатна можна спампаваць аўдыякнігі па спасылцы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў