Брэнд Balenciaga выпусціў ролік пра новую калекцыю ў выглядзе тэлевізійных навін
19 лютага 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У новым відэа Balenciaga мадэлі прадстаўленыя ў вобразе тэлевядучых. Дэманструюцца кадры нібыта з навін. Відэа выглядае некалькі апакаліптычна. І ўсё гэта пад музыку амерыканскага калектыва Wolf Eyes.
На youtube-канале Balenciaga з’явіўся відэаролік да рэкламнай кампаніі новай вяснова-летняй калекцыі, якую крэатыўны дырэктар французскага дома Дземна Гвасалія прадставіў у верасні ў Парыжы.
Ролік стылізаваны пад выпуск тэлеперадачы з мадэлямі ў якасці вядучых, карэспандэнтаў і экспертаў. На візуальны шэраг накладзеная музыка амерыканскай эксперыментальнай групы Wolf Eyes.
Паглядзіце на інфармацыйны свет вачыма правакатыўнага брэнда.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Нямецкі часопіс апублікаваў інтэрв’ю з футбалістам, які не сказаў журналісту ні слова
26.09.2024
Памёр генеральны сакратар міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» Крыстоф Дэлуар
10.06.2024
У Кіеве стралялі ў казахстанскага журналіста. Зараз ён у цяжкім стане
19.06.2024
В Кыргызстане вынесли приговор 11 журналистам-расследователям
10.10.2024