• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новая хваля ціску на журналістаў у Мінску і Гродне

    Так у Мінску ў чацвер будуць судзіць журналістку Кацярыну Андрэеву. Яе затрымлівалі ў прамым эфіры падчас акцыі пратэсту 14 ліпеня і вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП).

    Працэс прызначаны 27 жніўня на 9:00 у судзе Завадскога раёна Мінска. Кацярына просіць тэрмінова адгукнуцца сведкаў, якія бачылі яе працу і затрыманне ў той дзень.

    Гродзенскаму журналісту-фрылансеру Аляксею Кайрысу сёння патэлефанавалі з пракуратуры і запатрабавалі з’явіцца туды ў сераду. Прычынай выкліку назвалі нібыта яго ўдзел у несанкцыянавай вулічнай акцыі.

    Сяргея Людкевіча, гродзенскага карэспандэнта БелаПАН, выклікалі па тэлефоне ў Следчы камітэт — таксама на 26 жніўня.

    Прычына: заведзеная крымінальная справа паводле артыкула 342 КК РБ («Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Журналістаў выклікаюць у якасці сведак. Вядома, што ў межах гэтай справы цяпер на допыты выклікаюць тых, каго затрымлівалі 9–11 жніўня.

    Нагадаем, абодва журналісты былі затрыманыя міліцыяй увечары 9 жніўня, калі асвятлялі мірную акцыю пратэсту жыхароў Гродна, нязгодных з папярэднімі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. Іх даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе пратрымалі ноч да суда.

    10 жніўня адразу ў ІЧУ адбыліся судовыя працэсы. На падставе міліцэйскіх пратаколаў суд прызнаў журналістаў вінаватымі ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП). Сяргея Людкевіча пакаралі штрафам у 20 базавых велічынь, Аляксей Кайрыс атрымалі папярэджанне.

    Паводле Закона аб СМІ, журналісты маюць права прысутнічаць на несанкцыянаваных акцыях, працаваць на іх і перадаваць адтуль інфармацыю.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” заклікае праваахоўныя органы неадкладна спыніць адміністрацыйныя працэсы супраць журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці