Журналістку Мілану Харытонаву пакінулі да суда ў ізалятары
12 кастрычніка 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Журналістку Мілану Харытонаву пакінулі ў ізалятары да суда.
Учора ў Брэсце былі затрыманыя журналісты Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук. У РУУСе Мілане стала кепска, ёй выклікалі «хуткую», паведамляе belsat.eu. Ёй аказалі дапамогу, але пакінулі ў ізалятары.
Журналіста Алеся Леўчака шпіталізавалі з абвастрэннем хранічнай хваробы.
Ляўчук і Харытонава былі затрыманыя 11 кастрычніка, на іх склалі пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай масавай акцыі»).
Агулам па краіне ўчора было затрымана каля 40 журналістаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Представитель Агентства международного развития США: Наша задача — помочь независимым СМИ, которые говорят правду
08.12.2023
Памёр самы стары тыктокер Беларусі. Дзядуля Гена пражыў 93 гады
09.08.2024
Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма: шэраг украінскіх інтэрнэт-рэсурсаў, акаўнт Франака Вячоркі, «Вечерний Жлобин»
07.08.2024
У кватэры кіраўніка «Malanka Media» Паўла Марыніча робяць ператрус
20.03.2024