Суд па справе Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай пачнецца 9 лютага
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Суд па справе журналістак канала "Белсат" Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай пачнецца ў аўторак, 9 лютага, а 10-й гадзіне. Справу ў судзе Фрунзенскага раёна будзе разглядаць суддзя Натальля Бугук.

Пра гэта паведаміў у Фэйсбук муж Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш.
Журналістак «Белсата» затрымалі 15 лістапада за стрым з акцыі памяці Рамана Бандарэнкі на плошчы Перамен.
Журналісткам выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Іх вінавацяць у актыўным удзеле і нават кіраванні «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак», якія пацягнулі за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў