Допыт Алеся Бяляцкага не адбыўся. Ён запатрабаваў весці яго па-беларуску
Старшыня «Вясны», якога сёння выклікалі ў СК, запатрабаваў допыт і пратакол допыту па-беларуску. У выніку следчыя мерапрыемствы былі перанесеныя на пятніцу.
Следчыя дзеянні, нагадаем, праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Сёння таксама выклікаюцца на допыты праваабаронцы ў Светлагорску і Мазыры.
Агулам за люты-красавік праз допыты і затрыманні па справе «Вясны» прайшлі некалькі дзясяткаў чалавек па ўсёй краіне.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў