Палітзняволенага журналіста Генадзя Мажэйку перавезлі з жодзінскай турмы на «Валадарку»
29 снежня 2021
Журналісту «Камсамольскай праўды» Генадзю Мажэйку ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні (арт. 130 КК РБ) і аб абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК).
Палітвязня затрымалі ў Маскве 1 кастрычніка 2021 года. Па папярэднім дадзеным, затрыманне звязана з артыкулам «Камсамольскай праўды», у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцэра станоўча пра яго адгукнулася. Менавіта аўтарства Генадзя стаяла пад гэтым тэкстам. Таксама вядома, што ў канцы снежня пазбавілі ліцэнзіі адвакатку Лізавету Матвееву, якая абараняла Генадзя.
Напісаць журналісту па новым адрасе: СІЗА‑1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Мікалаевіч Мажэйка
«Вова, мы афігелі! Мы не ведаем, што рабіць…» Галоўны рэдактар «Камсамолкі» распавёў, што адбываецца з беларускай рэдакцыяй
Главред «Комсомолки» рассказал, как Геннадия Можейко вывезли из Москвы
Главред КП Сунгоркин о уголовном обвинении журналиста Геннадия Можейки: Это абсурдно
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Чыноўнік у Пінску заклікаў чытаць толькі дзяржаўную прэсу і не шукаць альтэрнатывы
07.02.2024
Беларуская журналістка Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Збор сродкаў
06.11.2023
Адкрыты збор на паліятыўную дапамогу для журналіста Вадзіма Доўнара
01.08.2024
Журналістку Алену Цімашчук уключылі ў «спіс тэрарыстаў», які складае КДБ
04.09.2024