• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр журналіст і гукарэжысёр з Беласточчыны Лукаш Стэпанюк

    Не стала шматгадовага супрацоўніка "Радыё Рацыя",  журналіста, беларускага музычнага рэдактара, гукарэжысёра Лукаша Стэпанюка.

    Лукаш Стэпанюк — выпускнік агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску. Звязаны з дзейнасцю беларускага руху ў Польшчы. Быў старшынём Беларускага аб’яднання студэнтаў, суарганізатарам фэстываляў Музыкі маладой Беларусі “ Басовішча”, а таксама намеснікам Фонду “Камунікат”, дзе займаўся між іншым відэа- і гукаапрацоўкай твораў беларускіх аўтараў.

    Як піша «Радыё Рацыя», спадар Стэпанюк быў звязаны з гэтай рэдакцыяй ад самага пачатку яе існавання. Быў аўтарам такіх музычных перадач, як “Сусветны хіт”, “Шчаслівая трынаццатка”.

    Слухачы «Радыё Рацыя» ведалі Лукаша, як Dj Zona.

    Журналісту было 45 гадоў. Ён асіраціў жонку і сына.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці