• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты збор для Юрыя Несцярэнкі, які быў вымушаны экстрана пакінуць дом

    Юрыю неабходна назбіраць для аплаты жылля і камунальных паслуг, харчавання і спадарожных выдаткаў для падтрымання сям'і з 4 чалавек 1400 €.

    Юры Несцярэнка — музыка і пісьменнік. У 2019 годзе ён быў незалежным назіральнікам ад кампаніі «Права выбару» на парламенцкіх выбарах. У выбарах 2020 года зноў удзельнічаў як незалежны назіральнік і журналіст.

    З канца 2020 да красавіка 2021 г. ішлі суды, дзе Юры спрабаваў абараніць сваё права на базавыя патрэбы (яму незаконна адключылі ваду). Падчас апошняга суда памёр цяжка хворы бацька.

    Перажыўшы дадзены ланцужок падзей, журналіст быў вымушаны з’ехаць са свайго роднага горада. Наступны перыяд пражываў з сям’ёй (з двума малагадовымі дзецьмі) у малюсенькім памяшканні ў адным з інтэрнатаў суседняга горада, працягваючы супрацоўнічаць з незалежнымі выданнямі.

    Напачатку 2021 года некаторыя выданні былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Пайшлі арышты з дзікімі «уварваннямі» людзей у бронекамізэльках, масках, са шчытамі ў кватэры журналістаў а 6‑й раніцы. Так пацярпеў адзін з калег Юрыя, у якога былі канфіскаваныя апаратура і абсталяванне. Потым у фатографа, з якім Несцярэнка рабіў некалькі сюжэтаў па гісторыі і культуры Магілёўшчыны, таксама былі ператрусы з канфіскацыяй камп’ютарнай тэхнікі і абсталявання.

    Падчас урывання і ператрусу ў аднаго са старэйшых і аўтарытэтных журналістак Магілёўскай вобласці былі знойдзеныя працоўныя дакументы, дзе фігуравала прозвішча Юрыя.

    Падчас допыту ў мясцовым РАУСе адзін з журналістаў убачыў на стале следчага тэчку з прозвішчам Юрыя. Аб гэтай сітуацыі ён у тэрміновым парадку паведаміў калегу, які на той момант ужо выехаў за мяжу. Пасля гэтага сябры і калегі, абмеркаваўшы і прыняўшы да ўвагі сітуацыю, якая пагаршалася ўсё больш, параілі сям’і Несцярэнкі тэрмінова хавацца. Зрабіць гэта было нескладана, бо ад пачатку года мы і так сядзелі на валізах, але не змаглі атрымаць шэнгенскія візы на ўсю сям’ю. У сярэдзіне красавіка было прынятае рашэнне ў тэрміновым парадку выехаць у Грузію. Цяпер сям’я Юрыя будзе удзячная кожнаму, хто зможа выказаць сваю падтрымку на час абгрунтавання ў новай краіне.

    Падтрымаць Юрыя можна тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці