• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія праваабаронцы звярнуліся ў ААН наконт новага ўказу пра сачэнне за інтэрнэтам

    Беларускі Хельсінскі камітэт, «Human Constanta» і міжнародная няўрадавая арганізацыя «Access Now» звярнуліся да шэрагу прадстаўнікоў Арганізацыі аб’яднаных нацыяў з нагоды ўказу Лукашэнкі № 368, які, пішуць яны, выводзіць сачэнне на беспрэцэдэнтны ўзровень.

    Праваабаронцы звярнуліся да Працоўнай групы ААН у бізнесе і правах чалавека, да спецыяльных дакладчыкаў па праве на абарону прыватнага жыцця, па свабодзе выказвання меркаванняў і па Беларусі.

    У Беларусі, пішуць праваабаронцы, сачэнне праз тэлекамунікацыйныя паслугі і праслухоўванне тэлефанаванняў шырока распаўсюджаныя як мінімум з 2010 года, але новы ўказ Аляксандра Лукашэнкі «інстытуцыяналізуе сачэнне і выводзіць яго на беспрэцэдэнтны ўзровень»: абавязвае інтэрнэт-сэрвісы даваць сілавікам наўпроставы доступ да звестак кліентаў.

    Гэты ўказ тычыцца сэрвісаў электроннай пошты, мэсэнджараў, онлайн-крамаў, службаў таксі і каршэрынгу, дае сілавікам неабмежаваны доступ да звестак, які нават нельга аспрэчыць у судзе.

    Праваабаронцы лічаць, што ўказ парушае права на свабоду ад адвольнага ўмяшальніцтва ў прыватнае жыццё (артыкул 17 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных свабодах) і на свабоду выражэння меркаванняў (артыкул 19 гэтага ж пакту), прыцягвае да парушэння правоў чалавека беларускія IT-кампаніі і пастаўнікаў онлайн-паслугаў (што супярэчыць Кіроўным прынцыпам ААН у бізнесе і правам чалавека 2011 года).

    Працоўную групу ААН у бізнесе і правах чалавека просяць звярнуцца:

    • у «БелДІЭ» (дзяржаўны аператар сістэмы сачэння) і акцэнтаваць увагу на тое, што выкананне ўказу пацягне да масавых парушэнняў правоў чалавека;

    • у Міжнародны звяз электрасувязі з патрабаваннем ціснуць на ягоных партнёраў – Міністэрства сувязі Беларусі і дзяржаўнага правайдара «Белтэлекам», паведаміць «Белтэлекаму» аб непрымальнасці ўказу;

    • да бізнесу, які працуе ў Беларусі ці з Беларуссю з заклікам да «належнай абачлівасці» ў галіне правоў чалавека і да празрыстасці адносна выканання патрабаванняў уладаў Беларусі.

    Праваабаронцы просяць кампаніі:

    • устрымацца ад выканання патрабаванняў беларускіх уладаў, якія супярэчаць стандартам у галіне правоў чалавека;

    • не захоўваць звесткі на беларускіх серверах, улічваючы незаконнае ўмяшальніцтва ў прыватнае жыццё з боку беларускіх уладаў;

    • захоўваць інфармацыю пра запыты беларускіх уладаў і ўключаць яе з звесткі аб празрыстасці.

    Самі праваабаронцы звярнуліся да Міжнароднага саюзу электрасувязі з такімі ж патрабаваннямі, а таксама з патрабаваннем спыніць любую супрацу або фінансаванне «БелДІЭ» і «Белтэлекаму».

    Чытайце яшчэ: 

    Провал краш-теста. Публицист Иван Давыдов о том, как изменилась российская пропаганда после 24 февраля

    Пяць найлепшых беларускіх рэжысёраў новай хвалі. Вось што варта паглядзець

    В суд направлено дело за интервью «экстремистскому» каналу. Вероятно, речь идет о Егоре Лебедке

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці