• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    664 дні за кратамі: у Гродне пачынаецца суд над Анджэем Пачобутам

    У Гродзенскім абласным судзе  сёння, 16 студзеня,  пачнецца працэс над вядомым журналістам, актывістам польскай меншасці ў Беларусі Анджэем Пачобутам. Журналіст знаходзіцца за кратамі 664 дні, паводле абвінавачання яму пагражае 12 гадоў зняволення. Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Бубенчык, вядомы сваімі палітычнымі прысудамі.

    Ранкам 25 сакавіка 2021 года ў кватэру Анджэя Пачобута прыйшлі сілавікі з ператрусам, пасля якога журналіста затрымалі па так званай «польскай справе».

    З пяці абвінавачаных па «справе палякаў» сёння за кратамі трымаюць толькі Анджэя.

    Так, за артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце». У гэтай публікацыі напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года Пачобут назваў агрэсіяй.

    У матэрыялах крымінальнай справы фігуруюць заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул у польскім выданні Gaze­ta Wybor­cza пра падаўленне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст у Mag­a­zyn Pol­s­ki ад 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

    Паводле абвінавачання «аб распальванні варожасці» (арт. 130 КК) Анджэю пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Таксама журналіста абвінавацілі ў закліках да санкцый супраць Беларусі (арт. 361 КК).

    Пачобуту прапаноўвалі з’ехаць з Беларусі ў абмен на вызваленне, напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але журналіст адмовіўся. За час зняволення Анджэй Пачобут утрымліваўся ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску, СІЗА Жодзіна, цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА гродзенскай турмы №1. Неаднаразова ён сутыкаўся з ціскам з боку адміністрацыі. Напрыклад, палітвязню блакуюць ліставанне, у тым ліку з яго 12-гадовым сынам.

    У сярэдзіне жніўня 2022 г. Анджэй пачаў знаёміцца са справай. Каб паспець усё прачытаць, нават адмаўляўся ад абедаў.

    У кастрычніку 2022 года КДБ РБ унёс Анджэя Пачобута ў спіс тэрарыстаў. Беларускія праваабарончыя колы, польскія ўлады і міжнародная супольнасць прызналі крымінальныя справы супраць прадстаўнікоў польскай меншасці, у тым ліку Анджэя Пачобута «палітычна матываванымі», размова ідзе пра рэпрэсіі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і свабодаў грамадзян.

    «Я думаю пра тых, хто сядзеў у гэтых сценах у 40–50‑я гады і яны чакалі суда. Ім было цяжэй, у тыя гады гэта было сапраўднае пекла. Іх прыклад дае сілы. Мы не выбіраем час, у якім мы жывем, але мы выбіраем, як нам жыць у той час. Вядома, я ніколі не думаў, што гісторыя раптам стане такой небяспечнай, але рэчаіснасць заўсёды здзіўляе. У гэтым і заключаецца яе прыгажосць», — напісаў Анджэй Пачобут у адным з лістоў на волю.

    Разгляд справы журналіста неаднаразова пераносілі: пачатак працэсу прызначалі на 28 лістапада, на 9 студзеня, цяпер – на 16 студзеня 2023 г.

    У 2011 годзе Андрэй Пачобут ужо быў палітвязнем. Тады яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — абраза прэзідэнта Беларусі і паклёп на кіраўніка дзяржавы. Журналіста асудзілі на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады па артыкуле за паклёп і апраўдалі па артыкуле пра абразу. Вызвалілі ў зале суда.

    Чытайце яшчэ:

    Палітзняволеную тэлежурналістку Ксенію Луцкіну абвясцілі “экстрэмісткай”

    Президент “Радио Свобода” Джейми Флай: “Мы вернемся в Минск и снова откроем там бюро. Это вопрос времени”

    Гомельскія журналісты ў СІЗА — што пра іх вядома на сёння

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці