Прызналі «экстрэмісцкім» нумар газеты з артыкулам пра імпічмент Лукашэнку
"Свабода" была папулярным недзяржаўным выданнем, - піша Euroradio
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» нумар незалежнай газеты «Свабода» ад 17 кастрычніка 1997 года. Адпаведнае рашэнне 21 лютага прыняў суд Мінскага раёна. Якія менавіта прэтэнзіі да нумару, невядома. Магчыма, нейкую крамолу пабачылі ў артыкуле «Імпічмент: другая спроба», прысвечаны сходу дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі і выступу на ім Віктара Ганчара. «Лукашэнка супрацьзаконна падпарадкаваў сабе Цэнтральную выбарчую камісію і сваімі ўказамі, насуперак закону, змяніў парадак правядзення выбараў», — гаварыў ён. Вярхоўны Савет прыняў заяву пра «наяўнасць у дзеяннях Лукашэнкі прыкметаў злачынства» і прызнаў «немагчымым выкананне Лукашэнкам абавязкаў прэзідэнта Беларусі», пісала выданне.
Тым жа рашэннем у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уключылі і нумар газеты «ZA VOLU» за сакавік-красавік 1995 года, якую выдавала Беларуская партыя свабоды
.
Чытайце яшчэ:
Неточность, домысливание, фото детей. Что могут признать нарушением законодательства в Литве?
“Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей
IFJ прыпыніла працу Расійскага саюза журналістаў з‑за вайны
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)