• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Юбілей за кратамі: Ларысе Шчыраковай – 50

    13 красавіка ў гомельскай журналісткі і краязнаўцы Ларысы Шчыраковай юбілей – ёй спаўняецца 50 гадоў. Але павіншаваць Ларысу асабіста не так проста, бо сустракае яна гэтую шыкоўную круглую дату за кратамі СІЗА-3.

    Чатыры месяцы таму, 6 снежня, у прыватным доме Шчыраковай, дзе яна жыла з шаснаццацігадовым сынам, сілавікі правялі ператрус. Жанчыну забралі ў ізалятар, а яе сына Святаслава перадалі ў сацыяльны прытулак. Сваякі  звязаліся з бацькам падлетка, які пасля разводу жыве асобна ў расійскім Новасібірску, адкуль ён родам. Праз два тыдні бацька прыехаўу Гомель і забраў Святаслава з прытулку пад сваю апеку.

    Тым часам Ларысу Шчыракову з ІЧУ перавялі ў СІЗА. Супраць яе распачалі крымінальную справу паводле арт. 369–1 КК — «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь». Што канкрэтна ставяць у віну жанчыне, невядома, як і тое, на якой стадыі знаходзіцца даследаванне крымінальнай справы.

    З адвакаткі ўзялі падпіску аб неразгалошванні. Перадачы з неабходнымі рэчамі для Шчыраковай ад сваякоў прымаюць, а вось спатканняў пакуль не даюць.

    На волю Ларыса пісала, што знаходзіцца ў адной камеры са звычайнымі бедалагамі, арыштаванымі за розныя эканамічныя ды побытавыя злачынствы. На шпацыры яны, па сутнасці, не ходзяць. Скардзілася таксама, што не мае добрага сну, бо ў камеры ўначы ўвесь час гарыць святло.

    У адным з апошніх лістоў Ларыса прасіла перадаць ёй крэмы для твару і цела. На пераведзеныя ў СІЗА на асабісты рахунак грошы Ларысе ўдалося замовіць патрэбныя кнігі па псіхалогіі – мінулай восенню яна паступіла ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францішка Скарыны на завочнае навучанне, каб набыць прафесію псіхолага.

    У свой час Ларыса вочна скончыла гісторыка-філалагічны факультэт гэтага ж універсітэта, выкладала ў школе гісторыю і англійскую мову, а потым захапілася журналістыкай, супрацоўнічала з незалежнымі медыя. Яна таксама запачаткавала ўласны праект ушанавання памяці рэпрэсаваных за савецкім часам «Забітыя і забытыя». Запісвала сведчанні сваякоў рэпрэсаваных, на падставе якіх стварала дакумэнтальныя фільмы.

    За працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі ў беларускім МЗС Шчыракову на падставе пратаколаў міліцыі суды каралі адміністрацыйнымі штрафамі больш як 40 разоў.

    У 2021 годзе Ларыса Шчыракова публічна заявіла, што сыходзіць з журналістыкі. Зарэгістравалася індывідульным прадпрымальнікам і стала займацца этнафотасесіямі – здымала за грошы ахвочых людзей у нацыянальных беларускіх строях. Дзеля гэтага выкарыстоўвала ўласную багатую калекцыю народных вышыванак, намітак, старадаўніх побытавых рэчаў з гомельскага краю.

    Зычым юбілярцы моцы, веры ў свае сілы і хутчэйшай волі.

    Нядаўна Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) і саюзы французскіх журналістаў SNJ, SNJ-CGT, CFDT-Jour­nal­istes зрабілі адмысловую заяву, у якой заклікаюць да безадкладнага вызвалення Ларысы Шчыраковай.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці