• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чарговае незалежнае выданне патрапіла ў цяжкую фінансавую сітуацыю

    Праз праблемы з фінансаваннем можа спыніць выхад EX-PRESS.LIVE выданне, якое асвятляла падзеі Барысава і Жодзіна.

    Скрыншот сайта

    На гэтым тыдні ў тэлеграм-канале EX-PRESS.LIVE з’явілася трывожная абвестка:

    «Редакция уже несколько месяцев работает буквально на голом энтузиазме, без зарплаты. Но наши силы заканчиваются».

    Рэдакцыя прапанавала чытачам падтрымаць яе праз Patre­on.

    Сітуацыю праясніла ўладальніца, галоўная рэдактарка і менеджэрка EX-PRESS.LIVE і ўсіх ягоных праектаў Міла Поляк.

    Часовае рашэнне на бліжэйшыя чатыры месяцы знойдзена. На наступным тыдні рэдакцыя атрымае «інстытуцыянальную падтрымку». Фактычна гаворка ідзе пра «падтрымку штаноў», бо гэтых сродкаў не хопіць нават на дастойны заробак супрацоўнікам. Як вядома, рэдакцыя EX-PRESS.LIVE у поўным складзе пакінула Беларусь пасля падзеяў 2020 года.

    Вось такі «гемадыяліз»: вельмі патрэбны і своечасовы, але недастатковы, — кажа Міла Поляк. — Ніводнай нашай праектнай заяўкі з пачатку года не падтрымалі. Але ж акрамя сайта мы маем і іншыя праекты — усе яны заўтра могуць спыніцца.

    Што такое EX-PRESS.LIVE

    Сайт EX-PRESS.LIVE (раней — ex-press.by) стварылі журналісты недзяржаўнай газеты «Борисовский курьер» (затым «Курьер из Борисова»), якая выходзіла з 1996-га па 2005 год. Газета была зачынена пасля іска Мінскага аблвыканкама ў Гаспадарчы суд Мінскай вобласці.

    Сайт у жніўні 2021 года быў заблакаваны на тэрыторыі Беларусі. Суд Барысаўскага раёна двойчы (у 2021 і 2023 гадах) прызнаваў ягоны кантэнт «эскстрэмісцкімі матэрыяламі».

    У красавіку 2023 года стала вядома, што сайт пазбавілі дамена .by.

    24 кастрычніка 2023 года КДБ прызнаў інтэрнэт-газету EX-PRESS.LIVE «экстрэмісцкім фармаваннем».

    З пачаткам палітычнага пераследу рэдакцыя выехала з Беларусі.

    Фінансавае раздарожжа ці ўжо тупік?

    З пачатку 2024 года з фінансавымі праблемамі ўжо сутыкнуліся многія незалежныя СМІ.

    Першым пра цяжкасці паведаміў медыя праект KYKY, які існуе з 2010 года і займаў нішу гарадскога анлайн-часопісу ў Мінску: праз праблемы з фінансаваннем прыпыняў працу сайта.

    Тады БАЖ канстатаваў, што фінансаванне беларускіх медыяў пагаршаецца.

    Менавіта з‑за фінансавых праблем з 14 сакавіка «Радыё Ўнэт» часова прыпыніла вяшчанне праграм на беларускай мове (эфір дагэтуль не адноўлены).

    Тэлеканалу Белсат скарацілі фінансаванне на трэць. Нядаўна выканаўца абавязкаў дырэктара тэлеканала Аляксей Дзікавіцкі расказаў пра пераезд журналістаў «Белсату» і перспектывы тэлеканала: аптымізму мала.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці