Каманда БАЖ прыняла ўдзел у журналісцкім турніры па футболе ў Друскеніках. ФОТА
14 верасня каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў чарговы раз прыняла ўдзел у міжнародным журналісцкім футбольным турніры ў Друскеніках.
Штогод турнір у Друскеніках ладзяць партнёры БАЖ з Саюза журналістаў Літвы і Літоўскай федэрацыі спартовых журналістаў. У турніры сёлета бралі ўдзел ажно 10 камандаў, кожная згуляла з кожнай.
Традыцыйна кіраваў БАЖаўскай зборнай журналіст Мікіта Мелказёраў. Каманда БАЖ правяла матчы з усімі дзевяццю супернікамі, здабыла 5 перамогаў, 2 нічыі і 2 паразы.
У выніку беларусы занялі пятае месца на турніры.
Адметна, што БАЖаўцы перамаглі пераможцаў турніру літоўскую каманду Pressas, згулялі ўнічыю з другім месцам і набралі столькі ж ачкоў, колькі трэцяе і чацвёртае, але па дадатковых крытэрыях сталі пятымі.
Пасля дзевяці гульняў БАЖаўцы не губляюць аптымізму і чакаюць турніру налета.