• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Наеліся публічнасці: людзі моцна змянілі свае паводзіны ў сацсетках

    Карыстальнікі сацыяльных сетак перастаюць выстаўляць сваё жыццё напаказ. Якія яшчэ трэнды фіксуюць даследчыкі?

    Як карыстальнікі змянілі свае паводзіны ў сацсетках

    Ілюстрацыйны малюнак, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту / Наша Ніва

    Як піша Le Monde, нягледзячы на тое, што мільярды людзей па-ранейшаму штодня заходзяць у інстаграм, фэйсбук, твітар, а цяпер і ў тыкток, характар іх актыўнасці ў сацсетках змяніўся. Цяпер людзі публікуюць значна менш кантэнту, чым раней.

    Аўтар спасылаецца на словы кіраўніка Insta­gram Адама Мосеры, які адзначае, што карыстальнікі ўсё радзей дзеляцца асабістымі момантамі ў стужцы, а вось сторыз посцяць усё больш, і паведамленнямі ў прываце дзеляцца часцей.

    У Беларусі людзі змянілі свае сацсетачныя звычкі ў выніку палітычных рэпрэсій. Але і ў вольным свеце змены ў фармаце карыстання сацсеткамі таксама адбыліся. 

    З моманту з’яўлення фэйсбука ў 2004 годзе парадыгма выкарыстання інтэрнэту істотна змянілася. Калі раней карыстальнікі актыўна публікавалі кантэнт для шырокай аўдыторыі, то цяпер яны больш асцярожныя ў сваіх пастах, часта пазбягаючы адкрытых выказванняў. Людзі ўсведамляюць, што публікацыі могуць мець непажаданыя наступствы для асабістага і прафесійнага жыцця.

    Як адзначыла ў інтэрв’ю Le Monde 36-гадовая Сара, якая працуе прадавачкай, раней яна шчодра дзялілася дэталямі асабістага жыцця, але цяпер аддае перавагу прыватнасці. Яна зразумела, што сацыяльныя сеткі могуць негатыўна паўплываць на яе прафесійнае жыццё, а таксама выкарыстоўвацца для пераследу або злоўжывання асабістымі данымі.

    Моладзь таксама адчувае змены ў выкарыстанні сацыяльных сетак. 19-гадовы Раян Эрмасі (Rayan Her­mas­si) расказаў, што выдаліў усе сацыяльныя сеткі са свайго тэлефона, акрамя Snapchat, які выкарыстоўвае для прыватных паведамленняў. Гэты падыход да публікацый сведчыць пра тое, што моладзь аддае перавагу прыватным зносінам замест публічнага кантэнту.

    Социологи составили рейтинг самых популярных соцсетей и мессенджеров у белорусов

    У прыватнасці, працягвае расці ватсап. У яго ў свеце ўжо ёсць больш за два мільярды актыўных карыстальнікаў. У нашым рэгіёне планеты рэй вядуць тэлеграм і вайбер.

    Для многіх карыстальнікаў гэтыя платформы сталі месцамі, дзе можна падтрымліваць сувязі, сачыць за чатамі, але пры гэтым пра сябе пісаць мінімум. 

    Інтэрнэт-карыстальнікі, як піша аўтар, цяпер сыходзяць у «лясы» інтэрнэту — прасторы, дзе ты сам бачыш і сам можаш чытаць больш, але сам выказваешся менш. Таму такія платформы, як Dis­cord і Telegram, і сталі папулярнымі: яны адпавядаюць чаканням сучаснага інтэрнэт-карыстальніка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці