• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Добрая нагода пагаварыць пра тэатр: сустрэча ў Варшаве з тэатральным крытыкам Настассяй Панкратавай

    Лонданскае выдавецтва Skary­na Press і варшаўская прастора «Дом буслоў» запрашаюць 9 верасня на прэзентацыю кнігі журналісткі і тэатральнага крытыка Настассі Панкратавай «(Не) выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі».

    Настасся Панкратава

    Настасся Панкратава. Фота: з архива гераіні

    Пад адной вокладкай журналістка і тэатральны крытык Настасся Панкратава сабрала выбраныя інтэрв’ю і аналітыку, якія выходзілі ў розных медыя 2015 па 2025 год, а таксама артыкулы, якія падсумоўваюць працэсы ў беларускім тэатральным свеце за гэты час.

    «Чаму з’явілася гэтая кніга? Каб сказаць сабе і часу, што мы ёсць. У зборнік увайшлі тэксты пра творцаў, якія яшчэ нядаўна вызначалі развіццё айчыннага тэатра, але іх імёны сёння сістэмна выдаляюцца з гісторыі Беларусі.
     
    З дапамогай гэтай кнігі я імкнулася нагадаць пра значныя культурныя падзеі, якія мелі месца ў Беларусі за апошняе дзесяцігоддзе, узгадаць пра праблемы, аднавіць тыя думкі і надзеі, якія віравалі ў тэатральнай супольнасці. А таксама распавесці па сучасныя працэсы, што пануюць у беларускім тэатральным асяроддзі па абодва бакі мяжы, аб’ядноўваючы, наколькі гэта магчыма, разрозненыя фрагменты адной культурнай плыні», — гаворыць аўтарка.

     

    Падчас сустрэчы ва ўтульнай атмасферы «Дома буслоў» можна будзе пагутарыць пра сённяшні і заўтрашні дзень нашага тэатра.

    Калі: 9 верасня, 19:00
    Дзе: Дом буслоў, Mick­iewicza 18B, Варшава

    Крытык vs Блогер: Хто фармуе культурны парадак дня сучаснай Беларусі?

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.