• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Я навучылася жыць сваім жыццём». Пачытайце гісторыю стварэння здымка беларускай фатографкі, які выстаўляўся нават у Парыжы

    Праект «Беларуская фатаграфічная платформа» запусціў падкаст «Адным кадрам». На пляцоўцы праекта на YouTube выйшаў ужо чацвёрты ролік, у якім вядучая Юлія Ружачка з фатографкай і мастачкай Марыяй Эленай Банэ абмяркоўваюць здымак «Човен з зоркамі» з серыі «Рэчышча» праекта «Мая рака». CityDog.io публікуе скарочанае інтэрвʼю.

    Што вядома пра госцю падкаста?

    Марыя Элена Банэ нарадзілася ў Мінску ў 1986 годзе, вывучала дызайн і фатаграфію ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2007 года яна спецыялізуецца на аналагавай фатаграфіі і альтэрнатыўных фатаграфічных метадах, такіх як біхрамат камедзі, алавяны працэс і цыянатыпія. Працы Марыі Элены спалучаюць аналагавыя фатаграфічныя тэхнікі і сучасныя медыя, а ў цэнтры яе мастацкай зацікаўленасці – асабістыя і ўніверсальныя гісторыі, якія фатографка раскрывае праз паэтычныя візуальныя вобразы.

    А што за праект яна стварыла?

    Праект «Мая рака» створаны ў 2015–2020 гадах. Вось што кажа пра яго сама аўтарка: «“Мая рака” – перш за ўсё сямейная гісторыя, створаная пад сімвалам сапраўднай ракі. І гэта рака – Нёман. На яго берагах нараджаліся і жылі з пакалення ў пакаленне мае продкі. Я называю іх рачнымі людзьмі».

    У склад праекта ўваходзяць два кароткаметражныя фільмы («Мая рака» і «Радуніца»), светлавая інсталяцыя і тры серыі фотаздымкаў («Рэчышча», «Крыніца», «Вусце ракі»). Усе 60 здымкаў праекта выкананы ў тэхніцы ручнога фатаграфічнага альтэрнатыўнага друку – цыянатыпіі. Гэту методыку яшчэ ў 1842 годзе распрацаваў англійскі вучоны і астраном Джон Фрэдэрык Уільям Гершэль.

    Які здымак абмяркоўваюць?

    Для абмеркавання ў падкасце выбралі здымак з першай серыі праекта «Човен з зоркамі», зроблены ў 2019 годзе.

    Здымак гарызантальны. Знізу акурат пасярэдзіне бачны нос чоўна – такім чынам, быццам мы, гледачы, знаходзімся побач з фатографкай. На дне чоўна – маленькія агеньчыкі. Гэта адлюстраванне зорак у кроплях вады ці маленькія светлячкі?

    Перад чоўнам – вада, у якой па абодвух баках і наперадзе адлюстроўваюцца дрэвы. Няроўная лінія гарызонту нібыта ўказвае на тое, што лодка акурат цяпер рухаецца і хістаецца з боку ў бок. Падаецца, што здымак зроблены перад світанкам ці на захадзе сонца. І гэта няпэўнасць часу падкрэслівае сімвал трансфармацыі і нелінейнасці, пра якія таксама вядзецца гаворка ў праекце.

    Што пра здымак расказвае аўтарка?

    – Гэты здымак стаў адным з першых, калі я пачала ствараць гісторыю пра сваю раку. Выява прыйшла інтуітыўна – і ў той жа час відавочна і натуральна, бо яна была часткай майго паўсядзённага жыцця. Я расла на рацэ Нёмане і, хаця нарадзілася ў Мінску, амаль па палове года праводзіла ў доме маіх бабулі і дзядулі.

    Вось уявіце, што амаль кожны дзень ты садзішся ў лодку і адчуваеш раку пад сабой і вакол. Гэта настройвае на пэўныя хвалі ўзаемадзеяння са стыхіяй і з самім сабой. Такі момант мяне заўсёды захопліваў.

    Гэтым здымкам мне хацелася перадаць спакой, упэўненасць і пяшчоту рук ракі, якая абдымае лодку, вашу самасць, усе дзеянні і памылкі, якія мы рабілі, робім і будзем рабіць. Гэта фатаграфія – пра нелінейнае ўспрыманне часу. Але адначасова пра важнасць знаходзіцца тут і цяпер. Увогуле, рака – гэта цыкл. Ён можа быць адзін ці сотні, але з пэўнай скіраванай энергіяй.

    Праект літаральна пабудаваны на кантакце смерці і жыцця: кантакце з маімі памерлымі сваякамі, людзьмі маёй зямлі, а таксама з тымі, хто яшчэ народзіцца. У праекце мы звязаны рачной вадой, нібы крывёй, і лодка – гэта месца сустрэчы па-за часам, каб абмяняцца сілай, надзеяй, любоўю. Гэта лодка нібы факусіруе на пункце, дзе ты цяпер.

    Чаму навучыў праект?

    – Працуючы над праектам, я навучылася жыць сваім жыццём, рэагаваць на рэальнасць, распазнаваць і адсякаць шум, які становіцца перашкодай, чуць свой голас і прытрымлівацца яго. Шмат падзей адбывалася падчас стварэння праекта на працягу 2–3 гадоў. Я старалася рабіць свой выбар, звяраючыся з барометрам, які выхавала ці, можна сказаць, адкрыла мне рака. Быць сумленнай (перш за ўсё з сабой), спрабаваць прымаць боль, праз які я адкрывала новыя значэнні, і давяраць.

    Я яшчэ вучуся ўсяму гэтаму, бо захаваць у сабе адкрытае гэтак жа складана, як і выявіць. Гэта безупынная праца, якая ніколі не скончыцца.

    Чым пахне гэты фотаздымак?

    – Рачная мята і чабор, пах рачной травы ля берагоў, лазы, вільготнага рачнога пяску. Можна дадаць горкі ясмін і расцёрты паміж пальцаў палын. Гэта мой любімы пах – і я сумую па ім. А калі недзе сустракаю, у мяне адбываецца моцны эмацыянальны ўсплёск.

    Якім гукам можна апісаць фота?

    – Уначы чуваць плынь ракі. Здаецца, што вада проста змяняе візуальна форму, але заўсёды прысутнічае ў паўтаральным гуку статыкі. Я чую гук вясла ў вадзе і стук аб борт драўлянай лодкі. Гук маўчання ўсіх, хто ў гэтай лодцы.

    Паслухаць падкаст можна тут

    Читайте еще:

    Нашли фото, которое пахнет детством: запах школьной раздевалки и летних каникул. Оцените сами!

    Эпоха ушла или пока еще нет? В Беларуси блокируют «Живой журнал», но зайти на сайт еще можно

    «Тата любіў сваю краіну, але гэта не было ўзаемна». Як выглядала Беларусь 90‑х на фотаздымках Сяргея Брушко

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці