• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ціханоўская абмеркавала з дыпламатамі дзевяці еўрапейскіх краін падтрымку беларускіх незалежных СМІ

    Святлана Ціханоўская 31 студзеня правяла ў Вільні сустрэчу з дыпламатамі дзевяці еўрапейскіх краін, паведаміў «Позірку» галоўны дарадца дэмакратычнай лідаркі Франак Вячорка.

    Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

    На сустрэчы прысутнічалі спецыяльныя пасланнікі дзяржаў Паўночна-Балтыйскай васьмёркі Грэтэ Сіласен (Данія), Херман Інгалфсан (Ісландыя), Яана Тэкенберг (Фінляндыя), Гунта Пасторэ (Латвія), Марка Коплімаа (Эстонія), Ларс Крыстэнсен (Нарвегія), Аста Андрыяўскене (Літва), Крысціна Ёханэсан (Швецыя), а таксама першы дарадца амбасады Польшчы ў Літве Ганна Казлоўска-Слупек (Польшча).

    Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы, у прыватнасці, падзякавала прадстаўнікам краін за заявы адносна непрызнання так званых выбараў, якія адбыліся 26 студзеня ў Беларусі, і прадставіла планы дэмакратычных сіл на 2025 год.

    “Асобная ўвага”, паводле слоў Вячоркі, была нададзеная на сустрэчы “пытанню замарожвання фінансавай дапамогі ЗША для незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці”. Ціханоўская “заклікала партнёрскія краіны разгледзець магчымасць выдзялення фінансавай падтрымкі для медыя”.

    На перамовах таксама падымаліся пытанні легалізацыі беларусаў у заходніх краінах, выдача пашпартоў замежніка і статус “пашпарта новай Беларусі”, сказаў дарадца дэмлідара.

    Паўночна-Балтыйская васьмёрка — рэгіянальны фармат супрацоўніцтва, у які ўваходзяць Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя і Эстонія. У рамках васьмёркі рэгулярна праходзяць сустрэчы прэм’ер-міністраў, міністраў замежных спраў і спікераў парламентаў згаданых краін.

    21 студзеня 2025 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прыпыненні Вашынгтонам усёй замежнай дапамогі на 90 дзён. Сярод іншага дакумент распаўсюджваецца на дзейнасць Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), якое рэалізоўвае ў тым ліку праграмы падтрымкі журналістаў у выгнанні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці