Еўрасаюз абяцае ўзмацніць падтрымку незалежных беларускіх СМІ
3 лютага 2025
3 лютага Еўракамісія абвясціла конкурс заявак для падтрымкі беларускіх і расійскіх журналістаў, якія працуюць у Еўрасаюзе. Заяўленая мэта ініцыятывы — падтрымаць стварэнне агульнаеўрапейскай платформы або сеткі медыяхабаў для развіцця плюралістычнага медыяасяроддзя.
«Асаблівая ўвага надаецца таму, каб незалежныя журналісты і СМІ ў выгнанні маглі працягваць ствараць кантэнт і распаўсюджваць яго сярод сваёй аўдыторыі», — гаворыцца ў паведамленні.
Еўракамісія плануе сабраць на гэтыя мэты 3 млн еўра.
Паводле ацэнак Еўракамісіі, толькі ў 2024 годзе каля 1500 незалежных журналістаў і рэдакцый вымушаныя былі рэлакавацца ў ЕС.
Заяўкі ад дзяржаўных органаў, міжнародных арганізацый, НДА і даследчых цэнтраў прымаюцца да 14 сакавіка 2025 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Блогер Вадзімаці расказаў, як яго выціснулі з Беларусі і пры чым тут Бондарава
16.12.2024
Telegram-канал «BGmedia: новости – 2024» абвясцілі «экстрэмісцкім»
04.09.2024
Памерла журналістка Таццяна Цюрына
10.12.2024
Папаўненне ў «экстрэмісцкім» спісе: акаўнты блогераў і «Медиазона. Беларусь»
27.03.2024