• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкім» спісе — сайт horki.info і яго сацсеткі

    Увечары 18 лютага абнавіўся Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.

    У «экстрэмісцкім» спісе - сайт horki.info і яго сацсеткі

    Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны рэгіянальны інфармацыйны сайт horki.info і афіляваныя з ім старонкі ў сацыяльных сетках:

    • старонка  horki.info» у Face­book (ідэнтыфікатар facebook.com/horki.info);
    • старонка «Горки – БГСХА – Дрибин – Мстиславль | horki.info» у сацсетцы  «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар vk.com/horki.info);
    • старонка «Горки, Дрибин, Мстиславль и не только» у сацсетцы  «Одноклассники» (ідэнтыфікатар ok.ru/horki.info);
    • старонка «horki.info» у Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/horki.info).

    Сайт  horki.info праіснаваў каля 15-ці гадоў, прычым асвятляў выключна не палітычныя навіны: пісаў пра падзеі  ў Горацкім, Дрыбінскім, Мсціслаўскім раёнах Магілёўскай вобласці. З учорашняга вечара ён не адчыняецца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці