«Гэта неверагодна, але факт». Гледачы падтрымалі збор для YouTube-шоу «Обычное утро»
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Каманда раняшняга шоу на YouTube «Обычное утро» сабрала неабходную суму на выпуск праграмы ў лютым і ў сакавіку. Грошы заданаціла аўдыторыя праекта.

Скрыншот: YouTube-канал «Обычное утро»
«Сябры, дзякуючы вашай падтрымцы мы змаглі сабраць неабходныя сродкі для працы праекту бліжэйшым часам. Гэта неверагодна, але факт. Працуем далей!» — напісалі стваральнікі шоу ў Telegram-канале «Обычное утро».
Гледачы сабралі 25 146 еўра з неабходных 25 000. Пра гэта стала вядома з эфіру перадачы ад 26 лютага. Такая сума дазволіць пакрыць выдаткі на выпуск праграмы ў лютым і сакавіку.
Заснавальнікі шоу звярнуліся па дапамогу да гледачоў крыху менш за месяц таму. Фінансаванне праекта спынілася з‑за замарозкі амерыканскіх праграм падтрымкі незалежных медыяў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў