Сяргея Чалага збіраюцца прымусова высяляць з мінскай арэнднай кватэры
На яго падалі ў суд «Мінскія гарадскія інтэрнаты».

Сяргей Чалы. Фота: Наша Ніва
У судзе Савецкага раёна Мінска 27 лютага будзе разглядацца грамадзянскі іск камунальнага прадпрыемства «Мінскія гарадскія інтэрнаты» да Сяргея Вячаславіча Чалага. Як вынікае з прадмету спрэчкі, яго збіраюцца прымусова выселіць з займанай арэнднай кватэры, але ў нікуды ўсё ж не выганяць — узамен прапануюць нейкае іншае жыллё.
Сяргей Чалы — вядомы эканаміст. З 2021 года знаходзіцца ў эміграцыі, жыве ў Польшчы.
Чалы не адказаў на запыт «Нашай Нівы» з просьбай пракаментаваць сітуацыю.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў