• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сацсеткі блогеркі Розы Бабаханян трапілі ў «экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 27 лютага  папоўніла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

    Запрет

    Фота: pexels.com

    У спіс на падставе рашэння суда Ленінскага раёна горада Гродна ад 21 лютага 2025 года ведамства ўключыла Telegram-канал з назвай «Ліхтар» (ідэнтыфікатар t.me/lichtare) і Telegram-чат з такой самай назвай. «Экстрэмісцкім» прызнаны і лагатып Telegram-канала. Паводле апісання на сайце Мінінфарма — «чорна-белая выява круглай формы з чорна-шэрым фонам, на якім намалявана літара  «L», размешчаная па цэнтры ў святле пражэктара».

    «Ліхтар» — гэта новы праект незалежнага беларускамоўнага выдання «Новы Час».

    Рашэннем суда Лідскага раёна Гродненскай вобласці ад 25 лютага 2025 года «экстрэмісцкімі матэрыяламі» абвешчаны Іnsta­gram-акаўнт з назвай «nexta_live_belarus» (ідэнтыфікатар instagram.com/nexta_live_belarus). А таксама яго лагатып — «у выглядзе літары «N» сіняга колеру, літары «L» чырвонага колеру і літары «B» фіялетавага колеру, размешчаных у вертыкальным становішчы на белым фоне».

    24 лютага суд Чыгуначнага раёна горада Гомеля пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» змест шэрагу старонак у сацыяльных сетках і месенджарах блогеркі Розы  Бабаханян. Блогерка мае беларускае і армянскае грамадзянства, апошнія 27 гадоў жыла ў Беларусі. Нядаўна яе пакаралі арыштам па абвінавачанні ў «распаўсюдзе экстрэмізму» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП, а потым вывезлі ў Арменію.

    У «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» унесеныя:

    • Insta­gram-акаўнт з назвай «bel­la­hayas­tan» (ідэнтыфікатар  instagram.com/bellahayastan),
    • Face­book-акаўнт з назвай «Белла Белла» (ідэнтыфікатар facebook.com/profile.php?id=100089368449997), які мае 15000 падпісчыкаў,
    • старонка ў «Одноклассниках» з назвай «Белла» (ідэнтыфікатар ok.ru/profile/560528510792), на якую падпісаны 9648 чалавек),
    • YouTube-канал «У Беллы» (ідэнтыфікатар   youtube.com/@bellakirovakan),
    • Telegram-канал «У Беллы1» (ідэнтыфікатар t.me/bella777111),
    • Telegram-группа «У Беллы 2» (ідэнтыфікатар t.me/bellavgneve71).
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці