• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкімі» прызналі сацсеткі Вадзіма Мажэйкі і YouTube-канал Паўла Латушкі

    Міністэрства інфармацыі 4 сакавіка 2025 года абнавіла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    «Экстрэмісцкімі» прызналі сацсеткі Вадзіма Мажэйкі і Паўла Латушкі

    Фото: pexels.com

    Паводле спіса на сайце ведамства, «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» абвешчаныя сацыяльныя сеткі і месенджары Вадзіма Мажэйкі — палітычнага аналітыка і кансультанта, рэдактара «Беларускага Штогодніка». Адпаведнае рашэнне вынес 28 лютага 2025 года суд Ленінскага раёна Гродна. У «экстрэмісцкі» спіс  трапілі:

    • Telegram-канал з назвай «МОЖЕЙКО/MAŽEJKA» (ідэнтыфікатар https://t.me/mazejka),
    • Telegram-чат «MAŽEJKA chat»,
    • Insta­gram-акаўнт «Вадим Можейко» (ідэнтыфікатар instagram.com/vadimmojeiko),
    • Face­book-акаўнт «Вадим Можейко» (ідэнтыфікатар  facebook.com/vadimmojeiko),
    • старонка ў сацсетцы «ВКонтакте» з назвай «Вадим Можейко» (ідэнтыфікатар vk.com/id17433625),
    • старонка ў сацсетцы «Одноклассники» «Вадим Можейко» (ідэнтыфікатар ok.ru/profile/588111929860).

    Рашэннем суда Ленінскага раёна Магілёва ад 28 лютага 2025 года «экстрэмісцкім» прызнаны сайт грамадскай ініцыятывы «*Честные люди» з ідэнтыфікатарам  honestby.substack.com.

    28 лютага 2025 года суд Клімавіцкага раёна пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» Telegram-канал з назвай «Климовичи» (ідэнтыфікатар t.me/klimovichy). Гэты рэсурс з мясцовымі навінамі мае ўсяго 14 падпісчыкаў.

    «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны змест YouTube-канала «Павел Латушко» (ідэнтыфікатар youtube.com/@PavelLatushka). Гэта афіцыйны канал апазіцыйнага палітыка. Рашэнне 28 лютага 2025 года прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці