• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Бывае, што падае непрытомная». У палітзняволенай Валерыі Касцюговай пагаршаецца стан здароўя

    Ужо амаль 3 гады Валерыю Касцюгову ўтрымліваюць у жаночай калоніі №4 у Гомлі. Крыніца, дасведчаная ў справах Валерыі Касцюговай, паведамляе пра яе найперш тое, што ў яе пагаршаецца здароўе.

    Валерыя Касцюгова

    Валерыя Касцюгова. Фота: «Еўрарадыё»

    «Здароўе ў яе дрэннае і яно ўвесь час пагаршаецца. У яе гіпатэрыёз [паніжаны ўзровень гармонаў шчытавіцы], але праблема, што туды не пускаюць добрыя лекі, толькі беларускія аналягі. Таму гэта прыкметна адлюстроўваецца на яе стане: слабасьць, хутка стамляецца, дрэнная тэрмарэгуляцыя, праз што бывае, што падае непрытомная, на сонцы ці асабліва калі фізычная праца», – распавяла крыніца.

    Паводле крыніцы, незадоўга да ўвязьненьня ў Валерыі Касьцюговай узьніклі праблемы з наднырачнікам, і цяпер ёсьць патрэба ў трывалым наглядзе дактароў.

    «Ёй увесь час патрэбен асаблівы догляд, дыета, а гэта ўсё таксама не ўлічваецца. Аблегчаннага рэжыму працы ёй не даюць. Таксама ўплывае на пагаршэньне здароўя якасьць ежы, недахоп сну і адпачынку. Плюс псыхалагічны стан», — патлумачыла крыніца.

    Пры гэтым, паводле крыніцы, пэўную мэдычную дапамогу Валерыя Касьцюгова ў мэдычнай частцы калёніі атрымлівае. Гэтак, нядаўна яна пабывала ў стаматоляга і ў выніку была задаволеная дапамогай.

    «Яна працягвае працаваць швачкай. Вядома ж, стамляецца, бо праца цяжкая, а сіл у яе няшмат, але не скардзіцца, трымаецца», — апавяла крыніца.

    Валерыя Касьцюгова была затрыманая 30 чэрвеня 2021 году ў сваёй кватэры. Пасьля працяглага вобшуку, які праводзілі супрацоўнікі КДБ, яе зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна, адкуль перавялі на «Валадарку». Толькі праз паўтара года пачаўся судовы працэс, на якім Валерыю Касьцюгову прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 357 («дапамога дзеяньням, учыненым з мэтай захопу ўлады»), ч. 3 арт. 361 («заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы») і ч. 3 арт. 130 («распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці»).

    17 сакавіка 2023 г. Валерыю Касцюгову і яе калегу па экспэртнай супольнасьці Тацьцяну Кузіну асудзілі кожную да дзесяці гадоў зьняволеньня ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

    Валерыі Касьцюговай 57 гадоў, яна вядомы ў Беларусі палітоляг, заснавальніца і рэдактарка сайта экспэртнай супольнасьці «Наше мнение», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспэртаў маніторынгу «Беларусь у фокусе».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці