• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўнеслі акаўнты Polesye_Media ў Threads і TikTok

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 16 жніўня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Медиа-Полесье спіс экстрэмістскіх матэрыялаў

    Скрыншот сайта

    У пералік «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі» ўлады ўключылі старонку ў сацыяльнай сетцы Threads з назвай Polesye_Media (ідэнтыфікатар https://www.threads.com/@polesye_media?igshid=NTc4MTIwNjQ2YQ==), на якую падпісаныя 78 чалавек. А таксама Tik­Tok-акаўнт з назвай Polesye_Media у (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@polesye_media?_r=1&_t=ZS-981J2TqXvRE), які мае больш за тры з паловай тысячы падпісчыкаў.

    Абодва інтэрнэт-рэсурсы публікуюць беларускія навіны пра палітычнае, эканамічнае і сацыяльнае жыццё краіны. «Праўдзівыя навіны з Беларусі!» — такі слоган мае Tik­Tok-акаўнт Polesye_Media.

    Кантэнт гэтых інтэрнэт-рэсурсаў прызнаў «экстрэмісцкім» суд Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, адпаведнае рашэнне было прынятае 14 жніўня 2026 года.

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі таксама старонку ў Insta­gram з назвай chrysal­is­magazine (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/chrysalismagazine).

    Гэта інтэрнэт-рэсурс незалежнага анлайн-часопіса Chrysalis Mag, які піша пра сучаснае беларускае мастацтва. Часопіс публікуе агляды выстаў, інтэрв’ю з аўтарамі, тэматычныя падборкі кніг і мастацкіх прац. Insta­gram-старонку выдання 14 жніўня 2026 года прызнаў «экстрэміскай» суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.