• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшаў на волю былы журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

    Абвінавачаны ў распальванні варожасці былы тэлевядоўца Дзмітрый Семчанка цалкам адбыў прысуджаныя яму тры гады зняволення. 12 ліпеня 2025 года ён вызваліўся з івацэвіцкай папраўчай калоніі № 22, вядомай пад назвай «Воўчыя норы».

    Выйшаў на волю былы журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

    Дзмітрый Семчанка / БЕЛТА

    Затрыманне Дзмітрыя Семчанкі

    Журналіста затрымалі 15 верасня 2022 года і прызначылі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкула 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Па сканчэнні гэтага тэрміну на волю ён не выйшаў: Семчанку пакаралі яшчэ 13 суткамі арышту па артыкуле 19.11 КаАП нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у ягоных сацыяльных сетках.

    А пакуль знаходзіўся пад адміністрацыйным арыштам, на яго завялі крымінальную справу па абвінавачанні ў распальванні варожасці.  

    29 лістапада 2022 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Дзмітрыя Семчанку палітычным вязнем.

    Суд над былым журналістам

    У матэрыялах абвінавачання былі згаданыя тры факты — гэта паведамленні ад 6 верасня 2020 года, 27 і 28 верасня 2021 года, апублікаваныя ў Insta­gram і аўтаматычна прадубляваныя «ВКонтакте». На этапе следства Семчанка казаў, што мэты распальваць варожасць не пераследаваў, але згадваў прафесійную прыналежнасць асобаў з негатыўнай ацэнкай іх дзейнасці.

    Справу Семчанкі пачалі разглядаць 21 сакавіка 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе. Журналіста прызналі вінаватым паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). Дзяржаўнае абвінавачанне запатрабавала для яго тры гады зняволення, і менавіта такое пакаранне агучыў 23 сакавіка суддзя Мінскага гарадскога суда Яўген Пісарэвіч.

    Суддзя Вярхоўнага суда Аляксей Рыбакоў 23 траўня 2023 года адхіліў апеляцыйную скаргу Дзмітрыя Семчанкі на рашэнне Мінскага гарадскога суда і пакінуў прыгавор у сіле.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці