• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: сайт і сацсеткі «Магiлёў Медыя», YouTube-канал «Серый Кот» палітвязня Змітра Казлова

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 17 ліпеня ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Выява створана БАЖ з выкарыстаннем ШІ

    Рашэннем суда Ленінскага раёна Магілёва ад 14 ліпеня 2025 года «экстрэмісцкімі матэрыяламі» абвешчаныя сайт анлайн-выдання «Магiлёў Медыя» — 6tvby.media, а таксама прыналежныя яму інтэрнэт-рэсурсы:

    • Telegram-канал (ідэнтыфікатар t.me/mogilevme);
    • Tik­Tok-акаўнт (ідэнтыфікатар tiktok.com/@6tvby);
    • Insta­gram-акаўнт (ідэнтыфікатар instagram.com/6.tv_by);
    • Х‑акаўнт (ідэнтыфікатар x.com/6tvby).

    Сярод іншых, «экстрэмісцкім» прызналі YouTube-каналы «Серый Кот» (ідэнтыфікатар youtube.com/@tonberry2007/featured) і «Серый Кот Стримы» (ідэнтыфікатар youtube.com/channel/UCoTnIZpJNn86V7O_tmlibMw) блогера-палітвязня Змітра Казлова. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска ад 15 ліпеня 2025 года.

    Аўтар каналаў ужо 5 гадоў — з 10 чэрвеня 2020 года, знаходзіцца за кратамі. Зміцер Казлоў 28 лістапада 2024 года павінен быў вызваліцца з бабруйскай папраўчай калоніі пасля чатырох з паловай гадоў зняволення. Аднак 29 лістапада ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна яго зноў судзілі – Змітра Казлова звінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса РБ).

    У бабруйскай папраўчай калоніі № 2 Зміцер Казлоў аказаўся паводле вердыкту суддзі Магілёўскага абласнога суда Ірыны Ланчавай. 25 траўня 2021 года яна асудзіла яго і яшчэ шасцярых актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» паводле часткі 1 артыкула 13 і часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Змітру Казлову суддзя Ланчава прызначыла 5 гадоў зняволення.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці