• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: сацсеткі журналіста Аляксандра Класкоўскага, акаўнты «belarusnovosti2» і «gomel_novosti» ў TikTok

     

    Аляксандр Класкоўскі

    Аляксандр Класкоўскі на канферэнцыі БАЖ у верасні 2023 года. Фота: БАЖ

    Паводле рашэння суда Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ад 31 ліпеня 2025 года ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі Telegram-канал з назвай  «Klask­ous­ki» (ідэнтыфіктар t.me/klaskouski) і старонку ў Face­book з назвай «Александр Класковский (Ali­ak­san­dr Klask­ous­ki)» (ідэнтыфікатар facebook.com/klaskouski). Гэтыя рэсурсы належаць вядомаму беларускаму журналісту, палітычнаму аналітыку Аляксандру Класкоўскаму.

    Рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Мінска ад 31 ліпеня 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаная старонка «belarusnovosti2» у Tik­Tok ( ідэнтыфікатар tiktok.сom/@belarusnovosti2). Гэты рэсурс мае амаль 17 с паловай тысяч падпісчыкаў, ён рэтранслюе беларускія навіны. Старонку ўжо ўносілі ў «экстрэмісцкі» спіс на сайце Мінінфарма сёлета ў траўні, аде тады яна мела назву «belarusnovosti1».

    У адпаведнасці з рашэннем суда Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці ад 29 ліпеня 2025 года «экстрэмісцкім» абвешчаны Tik­Tok-аккаўнт «@gomel_novosti» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@gomel_novosti). На цяперашні момант старонка з такім ідэнтыфікатарам ужо не адчыняецца. Рэсурс меў больш за шэсць з паловай тысяч падпісчыкаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці