• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стаў вядомы лонг-ліст прэміі Гедройця

    Арганізатары прэміі абвясцілі выбар журы прэміі Ежы Гедройця пасля галасавання за доўгі спіс гэтага сезона. Паводле статута, у яго мусяць уваходзіць 12 кніг, аднак сёлета журы выбрала ў спіс 13 выданняў.

    «У часе пасяджэння, прысвечанага вызначэнню доўгага спіса, журы прэміі Гедройця прыняло рашэнне павялічыць колькасць пунктаў доўгага спіса да трынаццаці ў звязку з супадзеннем галасоў за дванаццатую і трынаццатую пазіцыі ў дадатковым галасаванні», — адзначылі ў беларускім ПЭНе.

    У лонг-ліст прэміі сёлета ўвайшла кніга «Там, дзе няма цемнаты» журналіста і былога кіраўніка беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука. Таксама ў спісе кніга «Занзібар. Сталеньне маладой душы» аўтара «Свабоды» Сяргея Дубаўца і зборнік апавяданняў «Гвалт» журналіста і пісьменніка Аляксандра Чарнухі.

    Доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год

    1. «Мое баба – Діректор морга» – Вольга Аполька (Голя з Ополя) (самвыд);
    2. «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» – Вольга Вялічка (выдавецтва «Guten­berg Pub­lish­er»);
    3. «Вольнеры. Бясконцы дзень» – Валер Гапееў (выдавецтва «Янушкевіч»);
    4. «Гульні Цырцэі. Раман» – Зміцер Дзядзенка (фонд Kamunikat.org);
    5. «Занзібар. Сталенне маладой душы» – Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»);
    6. «Стрыжэ і піша» – Сяргей Календа (выдавецтва «Guten­berg Pub­lish­er»);
    7. «Перамена месцаў» – Югася Каляда (выдавецтва «Пфляўбаўм»);
    8. «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» – Аляксандр Лукашук (выдавецтва «Вясна»);
    9. «Апошняе пакаленне» – Макар (выдавецтва «Янушкевіч»);
    10. «Жыццё ў дванаццаці апавяданнях» – Аляксей Правалоцкі (выдавецтва «Янушкевіч»);
    11. «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» – Анка Упала (выдавецтва «Ale­na Kazlo­va»);
    12. «Гвалт» – Аляксандр Чарнуха (выдавецтва «Янушкевіч»);
    13. «Забойства на вуліцы Макаёнка» – Клёк Штучны (аўдыявыдавецтва «Audiobooks.by» і выдавецтва «Янушкевіч»).

    З гэтага спісу будзе сфармаваны кароткі спіс (6 пазіцый), а пасля вызначацца лаўрэаты прэміі – кнігі, што атрымаюць першае, другое і трэцяе месцы.

    Прэмія Гедройця лічыцца найбуйнейшай незалежнай літаратурнай узнагародай Беларусі, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове. Прэмія арганізуецца Беларускім ПЭНам і Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча ў Мінску і Польскага інстытута.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці