Журналіст Аляксандр Баразенка з Пінску сваю перамогу у конкурсе «Вольнае слова» прысвяціў бацькам
Аляксандр Баразенка, які працуе на тэлеканале «Белсат», атрымаў першае месца у намінацыі «Аналітычныя жанры/ВІДЭА» за цыкл «Грузія. Супрацьстаянне» прэстыжнага творчага конкурсу па выніках мінулага году.

Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец уручае прэмію «Вольнае слова-25» Аляксандру Баразенку. 16 верасня 2025 года, Вільня. Фота: БАЖ
Уганараванне пераможцаў «Вольнага слова» прайшло падчас святкавання 30-годзя БАЖ.
«Медыя-Палессе» папрасіла земляка распавесці пра ягоную працу, якая ўдастоена высокай журналісцкай узнагароды.
— Ідэя маэрыяла з’явілася перад выбарамі ў Грузіі ў мінулым годзе, якія, як падавалася, будуць вырашаць лёс гэтай краіны, бо гэта быў шлях нібыта еўрапейскага выбару, — адзначыў Аляксандр. — Было разуменне, што гэта будзе няпроста, таму мы з камандай выбралі гэтую тэму. Працавалі болей месяца, запісалі болей 20 палітыкаў, журналістаў, актывістаў. Цыкл паўстаў з трох вялікіх рэпартажаў. Разам з нашымі экспертамі пастараліся прайці гэты шлях і скончылі, так сакзаць, на шматкроп’і, бо фільм выйшаў літаральна за некалькі дзён да выбараў… То бок мы апісалі сітуацыю і апісалі той выбар, перад якім паўстала краіна. Пабычылі, што перамагла грузінская мара. Шмат тых высноў, якія знайшлі адлюстраванне ў фільме, спраўдзіліся. Будзем далей сачыць за падзеямі, бо падаецца, што гэта не скончыцца яшчэ.
«Вольнае слова-25»: хто стаў пераможцам? Павіншуйце лаўрэатаў!
На пытанне, ці карысны вопыт для беларускай аўдыторыі, Аляксандр адказаў, што безумоўна, бо мы жывем у сусветным кантэксце, бычым Грузію, якая ў свой час зрабіла гэты еўрапейскі выбор, але бычым і адказ ад гэтага выбару цяпер. Таму беларусам варта быць гатовымі да таго, што са сканэннем цёмных перыядаў дыктатуры і выбарам нібыта еўрапейскага шляху, барацьба не скончыцца, што будзе рэваншызм, таму варта глядзець на вопыт блізкіх да нас краінаў.
Перамогу, якая дарэчы у Аляксандра Баразенка не першая ў «Вольным слове», ён прысвяціў сваім бацькам, якія жывуць у Пінску. І падзякаваў сваёй камандзе, адзначыў, што праца была тытанічная: прагляд велізарных архіваў, каб знайсці кадры Грузіі 1989–1990 гадоў, месяц мантажу матэрыялу.
За час з мінулага інтэрв’ю, якое Александр Баразенка даў «Медыя-Палессю» пасля вяртання з вайны ва Украіне, дзе працаваў у якасці аператара ў каманде з Дзянісам Дудзінскім, ён прадвінуўся ў журналісцкай працы, выступае ў якасці вядоўцы ранішняга шоу на «Белсаце».
Аляксандр Баразенка нарадзіўся ў з Пінску у 1988‑м годзе. Вучыўся ў школе №11 з паглыбленай нямецкай мовай, потым на факультэце міжнародных адносінаў БДУ. З універсітэту быў адлічаны пасля першага адміністрацыйнага арышту, які атрымаў за сваю палітычную пазіцыю… Быў вымушаны з’ехаць у Польшчу. Пазней, прыехаўшы ў Беларусь, прыняў удзел у акцыі пратэсту. Адсядзеў 15 содняў. Пасля вярнуўся ва Ўроцлаў. Там даведаўся, што супраць яго ўзбуджана крымінальная справа. Вярнуўся летам 2008 у Беларусь. Патрапіў у СІЗА на Валадарскага. Зімой 2009 быў асуджаны на год хатняй хіміі. У траўні 2009 вызваліўся па амністыі і праз 2 месяцы ўладкаваўся на “Белсат”, дзе працуе і зараз.
